Аб правядзенні маніторынгу стану пажарнай бяспекі спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы "Бешанковіцкая дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа"

У лістападзе 2022 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі вытворчага праведзены маніторынг спецыялізаванай вучэбна – спартыўнай установы "Бешанковіцкая дзяржаўная дзіцяча – юнацкая спартыўная школа", размешчанай па адрасе: Бешанковіцкі раён, г.п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 24а (дырэктар Гаранін Аляксандр Анатольевіч).

Па выніках правядзення маніторынгу былі выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю,  а менавіта:

не арганізавана распрацоўка агульнааб'ектнай інструкцыі па пажарнай бяспецы (не прадастаўлена ў добраахвотным парадку;

не арганізавана абавязковая падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна – тэхнічнага мінімуму, вызначаемым

Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (работнікамі, адказнымі за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання) (згодна загаду №6 ад 04.01.2022 «Аб пажарнай бяспецы і ўсталяванні супрацьпажарнага рэжыму»);

не арганізавана правядзенне супрацьпажарных інструктажоў, навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі;

не праводзяцца не радзей двух разоў на год трэніровачныя заняткі па эвакуацыі людзей з будынкаў пры пажары ў адпаведнасці з агульнааб'ектнай інструкцыяй па пажарнай бяспецы (не прадастаўлены ў добраахвотным парадку акт правядзення трэніровачных заняткаў);

планы эвакуацыі людзей пры пажары першага паверха выкананы не ў адпаведнасці з патрабаваннямі дадатку 2 Пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 №82 (умоўныя абазначэнні ручных пажарных апавяшчальнікаў, пажарных гірантаў не адпавядаюць патрабаванням, эксплікацыя памяшканняў першага паверха не адпавядае наяўнай планіроўцы);

пад маршам эвакуацыйнай лесвічнай клеткі дапускаецца размяшчэнне гаручых матэрыялаў;

замкі на дзвярах (знешнія эвакуацыйныя дзверы са спартыўнай залы, з другога паверха будынка стадыёна, дзверы тамбур – шлюза на другім паверсе будынка стадыёна), размешчаных на шляхах эвакуацыі, не забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;

месцы размяшчэння самаратавальнікаў не пазначаны ўказальным знакам згодна з дадаткам Б;

з прадастаўленай у добраахвотным парадку дакументацыі на самаратавальнікі ўстаноўлена, што на самаратавальнікі не запаўняецца уліковая картка;

з прадастаўленай у добраахвотным парадку дакументацыі на самаратавальнікі ўстаноўлена, што не заведзены часопіс уліку самаратавальнікаў;

не забяспечана прывядзенне ў спраўны стан знешняй пажарнай (стацыянарнай) лесвіцы на будынак стадыёна (адсутнічае пратакол выпрабаванняў на трываласць);

на аб'екце ў складзе сістэм пажарнай аўтаматыкі маецца аб'ектавая канечная прылада сістэмы перадачы паведамленняў аб пажары, аднак сігнал не выведзены на пульт дыспетчарызацыі «Маланка» (адсутнічае сім-карта);

на аб'екце не забяспечаны запас пажарных датчыкаў не менш за 10 % ад колькасці змантаваных.

Будынак абсталяваны сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары (далей – сістэмы). Вышэйназваныя сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй ААТ «Спецэлектрабуд». Згодна з часопісам рэгістрацыі работ па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце апошняе тэхнічнае абслугоўванне праводзілася 26.10.2022 у межах рэгламенту Р1, сістэма здадзена заказчыку ў працаздольным стане.

У ходзе правядзення маніторынгу з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі праведзена праверка (28.10.2022) працаздольнасці і спраўнасці дадзеных сістэм, сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане. У той жа час сігнал аб спрацоўванні выведзены на пульт дыспетчарызацыі «Маланка», але адсутнічае сім-карта.

Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне службовымі асобамі аб'екта патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў кіраўніком і службовымі асобамі суб'екта гаспадарання.

Пры правядзенні маніторынгу праведзены інструктаж аб мерах пажарнай бяспекі з персаналам аб'екта (праінструктавана 4 чалавекі).

Кіраўніку суб'екта гаспадарання былі ўручаны рэкамендацыі, устаноўлены тэрміны выканання прапанаваных супрацьпажарных мерапрыемстваў і прадастаўлення інфармацыі ў Бешанковіцкі РАНС для ажыццяўлення кантролю за выкананнем прапанаваных супрацьпажарных мерапрыемстваў.

Бешанковіцкі РАНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі і іншыя службовыя асобы арганізацый у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі абавязаны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.

 

Першы намеснік начальніка

Бешанковіцкага РАНС

В.В.Рабянок