Аб правядзенні маніторынгу стану пажарнай бяспекі ўстаноў адукацыі

У ліпені – жніўні 2022 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі ДУА «Астравенскі дзіцячы сад-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна», размешчанага па адрасе: Бешанковіцкі раён аг. Астравно, вул. Надозерная, 17 (дырэктар Красакова Вольга Леанідаўна), ДУА «Карэнеўскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна», размешчанага па адрасе: Бешанковіцкі раён аг. Будзілава, вул. Школьная, 24 (дырэктар Самарына Ірына Генадзьеўна).

Пры правядзенні маніторынгу ДУА «Астравенскі дзіцячы сад-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна» выяўлены наступныя парушэнні патрабаванняў тэхнічных нарматыўна – прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі (далей – ТНПА):

агульнааб'ектавая інструкцыя па пажарнай бяспецы выканана не ў адпаведнасці з патрабаваннямі, вызначаемымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (не ўсе прадугледжаны раздзелы); 

на другім паверсе на дзвярах, якія вядуць у лесвічную клетку запаснага эвакуацыйнага выхаду, знята прадугледжаная прылада, якая аўтаматычна зачыняе дадзеныя дзверы;

замок на дзвярах (знешнія эвакуацыйныя дзверы з памяшкання майстэрні на першым паверсе), размешчаных на шляхах эвакуацыі, не забяспечвае магчымасць іх свабоднага адчынення знутры (знаходзіцца ў не спраўным стане (зламаны), на момант маніторынгу дзверы не здолелі адчыніць);

у будынку дзіцячага сада план эвакуацыі людзей пры пажары выкананы не ў адпаведнасці з зацверджанай формай, вызначанай Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;

не прызначана загадам (распараджэннем) адказная асоба за забеспячэнне працаздольнасці сістэмы пажарнай сігналізацыі з упаўнаважаннем яе прымаць работы ў абслугоўваючай арганізацыі, падпісваць дакументацыю на выкананыя работы, а таксама асобы адказныя за эксплуатацыю сістэм.

Будынак абсталяваны сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары (далей – сістэмы), сігнал аб спрацоўванні выведзены на пульт дыспетчарызацыі «Маланка». Вышэйуказаныя сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй ТАА «Стройэлектрасфера».

Падчас правядзення маніторынгу з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі праведзена праверка працаздольнасці і спраўнасці дадзеных сістэм, сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане.

Пры правядзенні маніторынгу ДУА «Карэнеўскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна» былі выяўлены наступныя парушэнні ТНПА:

не арганізавана абавязковая падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна – тэхнічнага мінімуму, вызначаемым Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання, работнікаў, на якіх ускладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу);

а

не прызначана асоба, адказная за эксплуатацыю, тэхнічнае абслугоўванне і забеспячэнне спраўнасці самаратавальнікаў;

месцы размяшчэння самаратавальнікаў не абазначаны ўказальным знакам згодна з дадаткам Б;

да кожным самаратавальніку не замацаваны персанальны карыстальнік са складу работнікаў аб'екта, задзейнічаных у рэалізацыі плана эвакуацыі людзей з будынка пры пажары;

на самаратавальнікі не запаўняецца ўліковая картка;

не заведзены часопіс уліку самаратавальнікаў.

Кіраўнікам вышэйназваных суб'ектаў гаспадаркі былі ўручаны рэкамендацыі, устаноўлены тэрміны выканання прапанаваных супрацьпажарных мерапрыемстваў і прадастаўленне інфармацыі ў Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для ажыццяўлення кантролю за выкананнем прапанаваных супрацьпажарных мерапрыемстваў.

Па выніках праведзеных кантрольных мерапрыемстваў устаноўлена, што выяўленыя раней парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, прапанаваных у рэкамендацыях, былі ўстаранены ў поўным аб'ёме.

К