Аб правядзенні планова-прафілактычных работ
Міжгародны вузел электрасувязі №5 філіяла «Міжгародная сувязь» РУП «Белтэлекам» інфармуе аб правядзенні планава-прафілактычных работ на АРТПС Віцебск 13.09.2023 г. з 09.15 да 15.00.
У сувязі з гэтым у г. Віцебск і на частцы тэрыторыі Віцебскага, Гарадоцкага, Шумілінскага, Сенненскага, Лёзненскага, Бешанковіцкага і Аршанскага раёнаў у дзённы час з 09.15 да 15.00 13.09.2023 г. будзе адсутнічаць прыём эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання ад АРТПС Віцебск.
РУП "БЕЛТЭЛЕКАМ"