Аб правядзенні спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Нераст"
26 сакавіка 2025
Аб правядзенні спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Нерест"
Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўная інспекцыя) у перыяд з 10 красавіка па 8 чэрвеня 2025 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нерест» (далей – СКМ «Нерест»), асноўнымі задачамі якога вызначаны:
узмацненне кантролю за выкананнем грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі патрабаванняў заканадаўства ў рыбалоўных угоддзях Рэспублікі Беларусь;
вывядзенне з незаконнага абароту сетак і іншых забароненых прылад рыбалоўства.
З улікам выкладзенага, прашу арыентаваць асабісты склад на прыкметы магчымых правапарушэнняў у сферы прыродаахоўнага заканадаўства, а таксама аказаць садзейнічанне па правядзенні сумесных мерапрыемстваў, у межах якіх неабходна звяртаць увагу на:
наяўнасць інфармацыі аб сетках і іншых забароненых прыладах рыбалоўства, якія захоўваюцца ў грамадзян, а таксама аб месцах іх рэалізацыі;
наяўнасць інфармацыі аб фактах браканьерства, а менавіта аб незаконным рыбалоўстве забароненымі прыладамі рыбалоўства ў рыбалоўных угоддзях Віцебскай вобласці;
наяўнасць у транспартных сродках грамадзян сетак, іншых забароненых прылад рыбалоўства, а таксама рыбы, якая мае прыкметы здабычы забароненым спосабам (абмячэйванне, праколы, парэзаныя раны і інш.).