Аб правядзенні сустрэч са школьнікамі
Пракуратурай раёна ў рамках павышэння эфектыўнасці работы па арганізацыі ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі ва ўзаемадзеянні з ваенным камісарыятам Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў 28.02.2019 праведзена сустрэча з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п.Бешанковічы», накіраваная на прывіццё пачуцця адказнасці за абарону Айчыны, павышэнне матывацыі да ваеннай службы, правядзенне прафесійнай арыентацыі школьнікаў. Школьнікам таксама растлумачана адказнасць за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу.
Памочнік пракурора раёна
юрыст 2 класа А.Л. Кабачэўская