Аб рабоце мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у сферы абароны правоў спажыўцоў

 

Асноўным дакументам, які рэгулюе прававыя адносіны ў галіне абароны правоў спажыўцоў, з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 года “Аб абароне правоў спажыўцоў”. Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на адносіны паміж спажыўцамі і вытворцамі, прадаўцамі, пастаўшчыкамі, прадстаўнікамі, выканаўцамі, рамонтнымі арганізацыямі, якія ўзнікаюць з дагавора рознічнага куплі-продажу і іншых падобных дагавораў.

Акрамя гэтага Закона пытанні абароны правоў спажыўцоў рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншымі дакументамі, прынятымі ў развіццё Закона.

Беларусь падпісала пагадненне аб узгодненай палітыцы ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў у гэтай сферы. Створаны Кансультатыўны савет па абароне правоў спажыўцоў дзяржаў — удзельніц СНД. Асноўнымі задачамі савета з'яўляецца садзейнічанне развіццю і паглыбленню супрацоўніцтва, фарміраванню эфектыўнай палітыкі ў сферы абароны правоў спажыўцоў і роўных умоў для грамадзян у дзяржавах — удзельніцах СНД, а таксама стварэнне ўмоў для абароны іх спажывецкіх правоў і інтарэсаў.

Важным элементам дзяржаўнай палітыкі ў сферы абароны правоў спажыўцоў з'яўляецца інфармацыйна-асветніцкая праца. На сённяшні дзень на рэспубліканскіх і рэгіянальных каналах перыядычна выходзяць тэматычныя выпускі перадач, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі сістэматычна асвятляюць праблематыку па абароне правоў спажыўцоў.

У Рэспубліцы Беларусь дзяржаўныя органы ажыццяўляюць абарону правоў спажыўцоў у межах сваёй кампетэнцыі. Каардынацыю дзейнасці у дадзенай галіне ажыццяўляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

У межах раёна дзяржаўная абарона правоў спажыўцоў і кантроль  за выкананнем заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў ажыццяўляецца ўпаўнаважаным па абароне правоў спажыўцоў раённага выканаўчага камітэта.

Упаўнаважаным пастаянна аказваецца кансультатыўная дапамога з мэтай павышэння пісьменнасці спажыўцоў, забяспечваецца размяшчэнне адпаведнай інфармацыі на стэндах і афіцыйным сайце і г.д.

эканомікі Бешанковіцкага райвыканкама разгледжана 8 зваротаў  па пытаннях абароны правоў спажыўцоў, з іх 7 – па пытаннях вяртання набытага тавару, 1 – аказання паслуг.

Утехналогій“ (ˮАбарона правоў  спажыўцоў  у эпоху разумных тэхналогій“).

Усё больш актыўна ў наша жыццё ўваходзяць лічбавыя тэхналогіі, якія змяняюць характар многіх паслуг і прадуктаў. Так, да ўжо прывычных паслуг па забеспячэнні анлайн-аплаты за набытыя паслугі і тавары, сёння дадалася магчымасць карыстацца наладкамі аўтаплацяжоў за аплату ЖКУ, мабільнай сувязі і Інтэрнэту.

У сувязі з гэтым асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць забеспячэнню выканання правоў спажыўцоў на свабоду выбару тавару і на атрыманне поўнай, дакладнай і зразумелай інфармацыі аб таварах, работах, паслугах, а таксама аб выканаўцах, прадаўцах, вытворцах і пастаўшчыках у мэтах прыняцця спажыўцамі абгрунтаваных рашэнняў адносна набыцця тавараў (работ, паслуг).

Давер і бяспека спажыўцоў – залог поспеху лічбавай эканомікі.

Дыстанцыйныя спосабы заключэння дагавораў (куплі-продажу тавараў, выканання работ, аказання

паслуг) паўсюдна выкарыстоўваюцца ў нашым паўсядзённым жыцці.

Арганізацыя продажу спажывецкіх тавараў і аказанне розных паслуг праз сетку Інтэрнэт развіваецца вельмі дынамічна. Па стане на 1 студзеня 2019 г. у Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь зарэгістравана 698 дзеючых інтэрнэт-крам суб'ексваёй арганізацыі, юрыдычны адрас, УНП (для індывідуальнага прадпрымальніка - прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, звесткі аб дзяржаўнай рэгістрацыі і найменні органа, які ажыццявіў дзяржаўную рэгістрацыю);за выключэннем выпадкаў прадаўцы павінны выдаваць касавы чэк.

Прад'явіць прэтэнзію па нездавальняючай якасці тавару пакупнік мае права і без чэка пры наяўнасці іншых доказаў (напрыклад, пры наяўнасці звестак аб прадаўцы на ўпакоўцы тавару, у гарантыйным талоне, распісцы, наяўнасці ідэнтыфікацыйных знакаў і г.д.). Пры адсутнасці доказаў набыцця тавару ў канкрэтнага прадаўца, апошні можа аспрэчыць факт набыцця ў яго гэтага тавару;

3. пры дастаўцы тавару, набытага ў інтэрнэт-краме, спажывец павінен супаставіць інфармацыю, атрыманую на сайце, з інфармацыяй у дакументах на набыты тавар (тэхнічны пашпарт, гарантыйныя талоны), у якіх у абавязковым парадку павінна быць адзнака аб прадаўцы (найменне, кантактны тэлефон, подпіс прадаўца). Такія адзнакі, як імя і нумар мабільнага тэлефона ў названых дакументах не дапускаюцца, бо пры выяўленні недахопаў часта цяжка потым устанавіць прадаўца.

Пакупнік пацвярджае прыём тавару подпісам у суправаджальных дакументах прадаўца;

4. пры набыцці тавараў у інтэрнэт-краме за пакупніком захоўваюцца ўсе правы, гарантаваныя Законам Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў“.