Аб рабоце са зваротамі грамадзян
Разгляд зваротаў грамадзян – прыярытэтная сфера
дзейнасці для ўсіх дзяржаўных органаў і арганізацый, таму
пракуратура раёна надае пільную ўвагу пытанням захавання
заканадаўства ў гэтым напрамку.
У 2023 годзе ў пракуратуру раёна паступіла 55 зваротаў грамадзян
і юрыдычных асоб, з іх 37 разгледжана па сутнасці, астатнія
накіраваны ў іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі па
кампетэнцыі.
Паступіўшыя звароты тычыліся розных пытанняў – следства і
дазнання, аб працы, прад'яўленні ў суд іскаў у інтарэсах грамадзян і
юрыдычных асоб, аб адміністрацыйнай адказнасці і іншых.
Па выніках разгляду зваротаў у 21 выпадку прыняты меры
пракурорскага рэагавання, што садзейнічала аднаўленню
парушаных правоў грамадзян і аказанню садзейнічання ў іх рэалізацыі.
У 2023 годзе пракурорскімі работнікамі ў ходзе правядзення асабістага
прыёму прынята 64 чалавекі. Грамадзянам дадзены растлумачэнні дзеючага
заканадаўства, а ў выпадках, якія патрабуюць дадатковай праверкі
доказаў, прыняты пісьмовыя заявы.
У ходзе асабістых зносін ёсць магчымасць атрымаць больш
інфармацыі аб праблеме, якая хвалюе чалавека, і аказаць дапамогу ў яе
вырашэнні. Пры гэтым бываюць выпадкі, калі грамадзянін звяртаецца па адным
пытанні, а праблема крыецца ў іншым.
Напрыклад, на асабісты прыём да пракурора раёна звярнулася мясцовая
жыхарка Б. з нагоды ўтрымання з яе грашовых сродкаў па
выканаўчых дакументах. У ходзе зносін высветлілася, што даўгі ў Б.
утварыліся ў выніку супрацьпраўных дзеянняў жыхара г.Мінска Г.
Пасля правядзення АУС Бешанковіцкага райвыканкама праверкі ў
адносінах да Г. Бешанковіцкім РАСК узбуджана крымінальная справа, якая
па заканчэнні расследавання пракурорам раёна накіравана ў суд.
Па выніках судовага разгляду Г. прызнаны вінаватым у
здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт.209 Крымінальнага кодэкса
Рэспублікі Беларусь (махлярства), яму прызначана пакаранне ў выглядзе
пазбаўлення волі. Судом таксама задаволены патрабаванні пацярпелай Б.
аб спагнанні шкоды, прычыненай супрацьпраўнымі дзеяннямі
абвінавачанага.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
саветнік юстыцыі С.А.Урбановіч