Аб працы ў сувязі з пераносам працоўнага дня
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.10.2021 №572 «АБ ПЕРАНОСЕ ПРАЦОЎНЫХ ДЗЁН У 2022 ГОДЗЕ» перанесены працоўны дзень з панядзелка 2 мая на суботу 14 мая.
Пераносы асобных працоўных дзён, якія абвяшчаюцца пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, прымяняюцца пры планаванні працоўнага часу работнікаў, якім устаноўлена пяцідзённы працоўны тыдзень з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю і для якіх пераносныя дні з'яўляюцца працоўнымі днямі.
Такім чынам, пераносы не распаўсюджваюцца на работнікаў, у якіх 6-дзённы працоўны тыдзень або 5-дзённы працоўны тыдзень з выхаднымі днямі ў нядзелю і панядзелак альбо іншы рэжым працы.
Улічваючы, што пры пераносе працоўных дзён захоўваецца працягласць перанесенага працоўнага дня, працягласць працы 14 мая складзе 7 гадзін, паколькі працягласць перадсвяточнага працоўнага дня 2 мая скарачаецца на адну гадзіну.
Калі дзень 2 мая не можа быць для работніка працоўным у сувязі з часовай непрацаздольнасцю, знаходжаннем у працоўным адпачынку, перанос да такога работніка не прымяняецца.
Разгледзім некалькі прыкладаў для работнікаў арганізацый, якім устаноўлена 5-дзённы працоўны тыдзень з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю.
1.Работніку прадастаўлены працоўны адпачынак працягласцю 30 каляндарных дзён з 5 красавіка па 6 мая, перанос для яго не распаўсюджваецца, 14 мая будзе для работніка выхадным днём, паколькі 2 мая ён будзе знаходзіцца ў працоўным адпачынку.
У табелі ўліку выкарыстання працоўнага часу 2 мая адзначаецца як дзень працоўнага адпачынку, а 14 мая - выхадны дзень.
2.Работніку прадастаўлены працоўны адпачынак працягласцю 30 каляндарных дзён з 5 красавіка па 6 мая. Калі ў сувязі з вытворчай неабходнасцю такі работнік пры яго згодзе 14 мая будзе прыцягвацца да працы, то гэтая праца павінна кампенсавацца як праца ў выхадны дзень.
3.Работник часова непрацаздольны з 28 красавіка па 5 мая, перанос для яго не распаўсюджваецца, 14 мая будзе для работніка выхадным днём, паколькі 2 мая ён часова непрацаздольны.
У табелі ўліку выкарыстання працоўнага часу 2 мая адзначаецца як часовая непрацаздольнасць, а 14 мая - выхадны дзень.
4.Работник часова непрацаздольны з 28 красавіка па 5 мая. Калі ў сувязі з вытворчай неабходнасцю такі работнік пры яго згодзе 14 мая будзе прыцягвацца да працы, то гэтая праца павінна кампенсавацца як праца ў выхадны дзень.
5.Работник прыняты на працу 5 мая 2022 г., 14 мая будзе для работніка выхадным днём.
Арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) прадастаўлена права ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам
Намеснік начальніка аддзела нагляду
за выкананнем заканадаўства аб працы
Віцебскага абласнога ўпраўлення
Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Г.А.Галай