Аб выніках тэхнічнага расследавання здарэння

14 ліпеня 2024 года на будаўнічым аб'екце «Шматкватэрны жылы дом № 33 па вул. Міру ў г. Калінкавічы» падчас праходжання штармавога фронту былі пашкоджаны (дэфармаваны) раскосы секцый вежы вежавага крана КБМ-401П (выраблены ў 2009 годзе
РПУП «Магілёўскі завод «Строммашына»), які належыць
ААТ «Мазырпрамбуд». У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я і адсутнасцю электрычнасці будаўніча-мантажныя работы
з прымяненнем названага крана на аб'екце ў гэты перыяд часу
не праводзіліся.
У ходзе расследавання ўстаноўлена, што дэфармацыя металаканструкцый грузападымальнага крана адбылася ў выніку ветравога ўздзеяння пры не затарможаным механізме павароту. Прычынамі здарэння сталі наступныя парушэнні патрабаванняў прамысловай бяспекі:
1. інструкцыя па бяспечным вядзенні работ для машыніста (кранаўшчыка) вежавага крана (інструкцыя па эксплуатацыі) распрацавана без уліку патрабаванняў кіраўніцтва па эксплуатацыі вежавага крана КБМ-401П (адсутнічае патрабаванне затармазіць механізм павароту вежавага крана пасля спынення працы);
2. праектам вытворчасці работ кранамі, не прадугледжаны ўмовы бяспечнай працы некалькіх грузападымальных кранаў, зоны дзеяння якіх перасякаюцца;
3. напярэдадні здарэння пасля спынення працы вежавага крана машыніст крана не затармазіў механізм павароту.