Аб сямейна-бытавым гвалце

Гвалт у сям'і з'яўляецца сёння адной з найважнейшых прычын, якія пазбаўляюць сям'ю, як ячэйку грамадства, стабільнасці і бяспекі. Прычыны здзяйснення дадзенай катэгорыі злачынстваў могуць быць розныя, але спадарожнічае іх здзяйсненню, як правіла, алкаголь.

Так, напрыклад, у лістападзе 2019 г. да крымінальнай адказнасці за наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання прыцягнуты 29-гадовы жыхар Бешанковіцкага раёна С., які ў ходзе сумеснага распіцця спіртных напояў ударыў брата кулаком у вобласць твару, чым прычыніў яму адкрыты пералом касцей носа, які адносіцца да лёгкіх цялесных пашкоджанняў.

У мэтах прафілактыкі здзяйснення ўказаных злачынстваў на тэрыторыі раёна пракуратурай быў ініцыяваны разгляд названай крымінальнай справы ў выязным судовым пасяджэнні, якое адбылося ў Бешанковіцкім раённым аддзеле ўнутраных спраў з запрашэннем грамадзян, якія схільныя да здзяйснення гвалту ў побыце. Сам абвінавачаны віну прызнаў, указаў, што ўдарыў брата з-за ўзніклай паміж імі сваркі, прычыну якой назваць не змог, паколькі не памятаў з-за моцнага стану алкагольнага ап'янення. У зробленым раскаяўся. Згодна з характарызуючымі дадзенымі С. раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, мае патрэбу ў лячэнні ад алкагольнай залежнасці.

Суд пагадзіўся з меркаваннем дзяржаўнага абвінаваўцы і прызнаў С. вінаватым у вышэйпаказаным злачынстве, яму прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ. Прысуд уступіў у законную сілу.

Пракурор Бешанковіцкага раёна

малодшы саветнік юстыцыі А.А. Старчанка