Аб сезонных палах сухой травы
Вясна сёлета прыйшла нечакана рана, у сувязі з чым на месяц раней у рэспубліцы пачаліся сезонныя выпалы сухой травы. Згодна са статыстыкай у 2019 годзе ў экасістэмах адбыўся 2 691 пажар на агульнай плошчы 11 333 га. Ратавальнікі ліквідавалі 520 лясных пажараў, 243 узгаранні тарфянікаў. Зафіксавана 1 928 выпадкаў гарэння травы і хмызнякоў.Нягледзячы на такія лічбы статыстыкі, жаданне пазбавіцца з дапамогай запаленай запалкі ад смецця і мінулагодняй травы ў грамадзян не знікае. Першыя выпадкі ўзгарання сухой расліннасці былі зафіксаваны яшчэ ў сярэдзіне лютага – цёплае надвор'е паспрыяла навядзенню парадку на прысядзібных участках. Большасць такіх пажараў - вынік чалавечай неасцярожнасці пры абыходжанні з агнём. Злую жарт з людзьмі іх жа халатнасць і грэбаванне элементарнымі правіламі бяспекі сыгралі ўжо не раз, што даказваюць шматлікія прыклады з аператыўных зводак:
17 лютага гэтага года надзвычайнае здарэнне адбылося ў адным з пасёлкаў непадалёк ад г. Дзятлава. 32-гадовы мужчына наводзіў парадак на прысядзібнай тэрыторыі, спальваючы смецце. У нейкі момант аступіўся і ўпаў у агонь. Пацярпелы з апёкамі 30% цела быў шпіталізаваны.
23 сакавіка мінулага года пажар адбыўся ў Астравецкім раёне. Гаспадары спальвалі смецце, полымя з прысядзібнай тэрыторыі перакінулася на жылы дом. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Навядзенне парадку скончылася пажарам у адной з вёсак Смаргонскага раёна. Мясцовы жыхар спальваў на вогнішчы смецце. Адчуўшы сябе дрэнна, зайшоў у дом прыняць лекі, а калі вярнуўся, полымя па траве ўжо распаўсюдзілася на суседскае падвор'е, якое знаходзіцца за пяцьдзесят метраў ад вогнішча. Пенсіянер спрабаваў спыніць агонь, але марна. За секунды полымя ахапіла хлеў і дах дома…
Як бачым, праблема спальвання бытавога смецця з'яўляецца актуальнай з году ў год і займае асобнае месца сярод прычын узнікнення
палаў. Аднак імкненне навесці парадак часам прыводзіць да самых цяжкіх наступстваў:25 красавіка 2019 года з шматлікімі апёкамі ў раённую бальніцу быў шпіталізаваны мужчына. Здарэнне адбылося ў адным з дачных таварыстваў Мінскага раёна. Ад вогнішча, у якім пенсіянер выпальваў смецце, загарэлася і сухая трава.гаспадарчыя пабудовы. Порывами ветру яно раздзімалася на дзясяткі метраў. Пад пагрозай апынулася уся невялікая вёска. У тушэнні пажару былі задзейнічаны дзесяць адзінак тэхнікі і больш за паўсотні чалавек. Выгарэла каля 15 гектараў сухой расліннасці.
На жаль, бываюць выпадкі, калі ад неасцярожнага абыходжання з агнём пакутуюць не толькі дарослыя, але і дзеці. Вядома ж, у асноўным адказнасць за гэта ляжыць на бацьках, якія не надаюць належнай увагі пытанням бяспекі:
26 жніўня мінулага года надзвычайнае здарэнне адбылося ў Брагінскім раёне. 13-гадовы падлетак разам з маці на асабістым падворку наводзіў парадак, выпальваў смецце. Дзіця кінула ў агонь пластыкавую бутэльку з рэшткамі бензіну. Адбылася ўспышка без наступнага гарэння, у выніку чаго хлопец атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны у хірургічнае аддзяленне.
Але выпальваюць смецце не толькі дачнікі і ўладальнікі асабістых зямельных участкаў, на жаль, такая практыка выкарыстоўваецца і на прыдарожных тэрыторыях – уздоўж палёў, лугоў, узбочын дарог цягнуцца струменьчыкі белага дыму. Шлейф дыму ад травы, што загарэлася, або саломы, пакінутай на полі, можа распаўсюджвацца на многія кіламетры. Падпальваючы сухую леташнюю траву ўздоўж дарог, на ўзлесках лесу, на палях і лугах, многія, магчыма, і не падазраваюць, што можа пачацца лясны пажар, які прыводзіць да непапраўных наступстваў. Пры парывістым ветры агонь распаўсюджваецца вельмі хутка — са хуткасцю 25-30 кіламетраў у гадзіну. Лакалізаваць і патушыць такі пажар вельмі не проста. У гэтым годзе 28 лютага ўжо быў зафіксаваны першы выпадак ляснога пажару на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна, яго плошча склала 1 гектар.
У Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам. Згодна са артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама стэрні і пажніўных
за застаўкі на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палас вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Артыкул 15.58 – за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры наступае крымінальная адказнасць (арт. 270, 276 Крымінальнага кодэкса РБ).
Як мы бачым, вінаватымі амаль усіх узгаранняў з'яўляюцца самі жыхары. Аднак не спыняе іх нават матэрыяльнае пакаранне:
29 сакавіка 2019 года жыхарка адной з вёсак Чавускага раёна выдаліла з топкі печы попел і выкінула на вуліцу каля дома, не вытрымаўшы бяспечную адлегласць да будынка 15 метраў. Забыла яна і заліць яе вадой. У выніку парываў ветру адбылося ўзгаранне сухой расліннасці на тэрыторыі лесапасадкі. Грамадзянка была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.
4 красавіка ў адной з вёсак Браслаўскага раёна ў выніку парушэнняў правіл пажарнай бяспекі пры распальванні вогнішча адбылося узгаранне гаспадарчай пабудовы і жылога дома на суседнім зямельным участку. Днём пазней у Дубровенскім раёне выпальванне сухой расліннасці прывяло да пажару адразу двух суседніх жылых дамоў. У абодвух выпадках вінаватыя асобы былі ўстаноўлены і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
5 красавіка мінулага года пажар адбыўся ў Шклоўскім раёне. Мужчына запаліў сухую траву ўздоўж чыгуначных пуцей. За дадзенае правапарушэнне грамадзянін быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на суму 10 б.в.
У Бешанковіцкім раёне з пачатку года ўжо адбылося 3 маштабных узгарання сухой расліннасці:
16 сакавіка 2020 года паблізу вёскі Рубеж Верхнекрывінскага сельскага савета;
20 сакавіка 2020 года паблізу вёскі Забелле Соржыцкага
сельскага савета;22 сакавіка 2020 года паблізу вёскі Задарожжа Соржыцкага сельскага савета
Агульная плошча выгарэлых участкаў складае больш за 2 га.
МНС Беларусі нагадвае, неабходна быць асцярожнымі пры навядзенні парадку на тэрыторыі прыватных жылых дамоў, дачах:
- вывезіце смецце ў спецыяльна адведзенае месца;
- калі без спальвання не абысціся, выберыце пляцоўку так, каб выключыць пажар, адлегласць да будынкаў і збудаванняў павінна быць не менш за 10 м, ад ляснога масіву – 20 метраў, 30 метраў ад месцаў, дзе складваецца сена або салома. Паліць адходы можна толькі ў бязветранае надвор'е, полымя трэба пастаянна кантраляваць, ні ў якім выпадку не пакідаць без нагляду;
- не забывайце пра вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, лапату;
- выпальванне сухой расліннасці, пожніўных рэшткаў, травы на корані катэгарычна забараняецца.
Яшчэ адна вясновая «праблема» - гэта аматары адпачынку на прыродзе. Адпраўляючыся на «шашлыкі», народ выбірае маляўнічыя месцы. Але, з'язджаючы, людзі пакідаюць горы смецця, бітае шкло, пластыкавыя бутэлькі. Забываюць патушыць вогнішча, і кідаюць у траву недакуркі. А ведь порывом ветра огонь разносится на большие расстояния, сжигая все на своем пути.
Каб адпачынак на прыродзе быў сапраўды бяспечным:
- старанна прадумайце ўсе меры бяспекі пры правядзенні адпачынку і забяспечце іх няўхільнае выкананне як дарослымі, так і дзецьмі;
- мангал або грыль усталёўвайце як мінімум на адлегласці 4 метраў ад дома. Пры распальванні ні ў якім выпадку нельга выкарыстоўваць гаручыя вадкасці;
- не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі (на сонцы яны працуюць як павялічвальныя шкла,фокусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву, мох і г.д.);
- не праходзьце міма палаючай травы, пры немагчымасці патушыць пажар сваімі сіламі, паведамляйце аб узгараннях у дзяжурную службу МНС па тэл. «101,112».
Будзьце асцярожныя з агнём! Ваша бяспека залежыць ад Вас.