Аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці

      У арганізацыях Віцебскай вобласці за 12 месяцаў 2019 года ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 20 работнікаў (12 месяцаў 2018 года – 21, зніжэнне на 4,8%).
      За ўказаны перыяд цяжкія вытворчыя траўмы, як і за 2018 год, атрымала 76 чалавек. За 2019 год, акрамя названых 20 смяротных няшчасных выпадкаў, якія стаяць на ўліку як вытворчыя, у 52 выпадках смерць работніка на тэрыторыі арганізацыі адбылася па адзінай прычыне – у выніку наяўнасці ў работніка захворвання, і ў 5 выпадках (4 – смяротны зыход, 1 – цяжкая траўма) па прычыне суіцыду. Названыя няшчасныя выпадкі ў аператыўным парадку зняты з уліку. За ўказаны перыяд рост вытворчага траўматызму са смяротным зыходам адзначаны ў арганізацыях Аршанскага раёна – 4 чалавекі (1), Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска – 3 чалавекі (2), Глыбоцкага раёна – 2 чалавекі (1), Талачынскага, Лепельскага – 1 чалавек (0). Рост няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм за 2019 год у параўнанні з 2018 годам, адзначаны ў арганізацыях Сенненскага раёна – 4 (2), Верхнядзвінскага – 3 (1), Лёзненскага, Шумілінскага, Чашніцкага раёнаў – 2 (0), Ушацкага раёна – 2 (1), Докшыцкага – 1 (0). Істотны рост цяжка траўміраваных адзначаецца ў арганізацыях: Пастаўскага раёна – 5 (2); Кастрычніцкага раёна г. Віцебска – 8(6).
     За 2019 год адзначаецца зніжэнне колькасці загінулых на вытворчасці ў арганізацыях камунальнай формы ўласнасці - 11 (за 2018 год - 13), у тым ліку ў арганізацыях сельскай гаспадаркі – 8 (11). Адзначаецца за 2019 год істотны рост колькасці загінулых на вытворчасці ў арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці 4 (2018 года - 2).У арганізацыях камунальнай формы ўласнасці мае месца істотнае зніжэнне колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія прывялі да цяжкіх траўм (з 48 выпадкаў да 36), пры гэтым рост адзначаецца ў арганізацыях спорту і турызму – 3(1) і ў іншых арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці - 16 (15). Рост вытворчага траўматызму са смяротным зыходам за дадзены справаздачны перыяд адзначаецца ў арганізацыях рэспубліканскай формы ўласнасці: Мінпрам – 2(0), Мінлясгас – 2(1), Беллегпрам – 1(0). Істотнае павелічэнне колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія прывялі да цяжкіх траўм за дадзены справаздачны перыяд адзначаецца ў арганізацыях рэспубліканскай формы ўласнасці (з 13 да 24): Мінлясгас – 7(2); Мінтранс – 4(1); Мінэнерга – 3 (1); Мінпрам – 2 (0); Беллегпрам – 2(1); Мінадукацыі, Мінсельгаспрад - 1 (0). Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў на вытворчасці з цяжкімі наступствамі, у выніку чаго адбыўся рост у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года, з'яўляюцца: невыкананне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, патрабаванняў нарматыўных прававых актаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, лакальных нарматыўных актаў па ахове працы – 22,7% ад агульнай колькасці прычын (аналагічны перыяд 2018 – 15,4%); невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы – 14% (13,1%); асабістая неасцярожнасць пацярпелых – 12% (10%); За дадзены справаздачны перыяд смяротныя няшчасныя выпадкі адбыліся ў арганізацыях пры наступных абставінах: - у выніку дарожна-транспартных здарэнняў - 5 выпадкаў; - у выніку падзення (абрушвання) на работнікаў прадметаў, матэрыялаў і інш. – 5 выпадкаў; - у выніку наезду на пацярпелага транспартнага сродку на тэрыторыі арганізацыі – 1 выпадак (трактарыст-машыніст, які здзейсніў наезд, кіруючы пагрузчыкам, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янэння 1,73 ‰, ААТ «Залатая падкоўка» Глыбоцкі раён);- у выніку сціскання (прыціскання) пацярпелага элементамі пагрузчыка – 1 выпадак; - у выніку ўздзеяння прадметаў, дэталей, што разлятаюцца – 2 выпадкі; - у выніку падзення работніка ў аглядную канаву – 1; - у выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб - 1 выпадак; - у выніку атручвання парамі шкоднага рэчыва - 1 выпадак (Таварыства з абмежаванай адказнасцю "ПрамсервісІНК", дырэктар знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення 2,1 %о) У 2019 годзе ў арганізацыях Віцебскай вобласці зарэгістравана 3 няшчасныя выпадкі з работнікамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення: 1 смяротны няшчасны выпадак (арганізацыі безведамаснай падпарадкаванасці) і 2 няшчасныя выпадкі, што пацягнулі цяжкія вытворчыя траўмы (камунальная форма ўласнасці АПК): Смяротны Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Прамсервіс ІНК" Сенненскі раён (арганізацыя без ведамаснай падпарадкаванасці (2,1‰).
    Пацягнуўшыя цяжкія вытворчыя траўмы Унітарнае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Рыдамльскі» (0,4‰), ААТ «Кураполле-агра» 2,43‰.
    За аналагічны перыяд 2018 года ў арганізацыях Віцебскай вобласці былі зарэгістраваны 5 няшчасных выпадкаў з работнікамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, у тым ліку: 3 са смяротным зыходам і 2, што пацягнулі цяжкія траўмы. За 2019 год па выніках назіральных мерапрыемстваў, праведзеных у арганізацыях вобласці, а таксама з улікам інфармацый, якія паступілі на адрас упраўлення аб наяўнасці прыкмет адміністрацыйных правапарушэнняў за парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнута 880 службовых асоб і 663 наймальніка (працадаўцаў, індывідуальных прадпрымальнікаў) на агульную суму 242,473 тыс.руб.Усяго за студзень-снежань 2019 года мабільнымі групамі гаррайвыканкамаў з удзелам дзяржінспектараў працы праведзена 2840 абследаванняў, у тым ліку аб'ектаў арганізацый АПК (1654), будаўнічых арганізацый (371) і іншых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці (815). Выяўлена 31410 парушэнняў патрабаванняў бяспекі. Прафілактычная праца, праведзеная сумесна з мясцовымі органамі ўлады і кіравання, дазволіла забяспечыць у 2019 годзе зніжэнне вытворчага траўматызму са смяротным зыходам і не дапусціць росту траўматызму, які прывёў да цяжкіх вытворчых траўм.На падставе праведзенага аналізу нагляднай дзейнасці па выкананні закана-даўства аб ахове працы за 2019 год, стану вытворчага траўматызму, суб'ектам гаспадарання ва ўзаемадзеянні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі варта забяспечыць рэалізацыю наступных прафілактычных мерапрыемстваў:
 - якаснае правядзенне ведамаснага і грамадскага кантролю за станам аховы працы на працоўных месцах, пры непасрэдным удзеле прафсаюза і грамадскіх інспектараў па ахове працы;
- укамплектаванне штатаў арганізацый кваліфікаванымі спецыялістамі па ахове працы, у адпаведнасці з Нарматывам колькасці;
- сістэмную працу па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы спецыялістаў па ахове працы арганізацый і гаррайвыканкамаў;
- кантроль у арганізацыях за праходжаннем работнікамі папярэдніх перад працаўладкаваннем прафесійных медыцынскіх аглядаў і перыядычных медыцынскіх аглядаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства;
- эфектыўнасць работы мабільных груп у частцы, якаснага выяўлення парушэнняў і абавязковасці іх ліквідацыі, у адваротным выпадку забяспечыць прадастаўленне ў абласное ўпраўленне інфармацыі аб прызначэнні пазапланавых праверак;
- кантроль на месцах за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы №1, працоўнай і вытворчай дысцыпліны, правядзенне перадзменных (перад пачаткам працы, змены) медыцынскіх аглядаў, асведчанняў на прадмет знаходжання работнікаў у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення, з улікам патрабаванняў дзеючага заканадаўства.
     Віцебскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь