Аб здзяйсненні выканаўчага надпісу
З 10.08.2015 уступіў у сілу Указ Прэзідэнта РэспублікіБеларусь ад 07.05.2015 №195 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў уУказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», якім унесены змяненніў палажэнні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.08.2011№366 «Аб некаторых пытаннях натарыяльнай дзейнасці» (далей -Указ №366).
У прыватнасці, значна пашыраны ўстаноўлены ч. 1п. 1 Указа №366 пералік выпадкаў, калі натарыусы ззахаваннем парадку і ўмоў, прадугледжаных заканадаўчыміактамі, здзяйсняюць выканаўчыя надпісы аб спагнанні.
Так, з 10.08.2015 у адпаведнасці з Указам №366,натарыусы здзяйсняюць выканаўчыя надпісы аб спагнанні:
- запазычанасці па дагаворах пракату, арэнды рухомаймаёмасці пры ўмове вызначэння арэнднай платы ўцвёрдай сумеплацяжоў, якія ўносяцца перыядычна або аднаразова, аб аказанніпаслуг сувязі, няўстойкі (штрафу, пені) у сувязі з такой запазычанасцю,калі яе выплата прадугледжана заканадаўствам або дагаворам;
- па патрабаванні, заснаваным на крэдытным дагаворы, іншымдагаворы, які змяшчае істотныя ўмовы крэдытнага дагавора,запазычанасці, няўстойкі (штрафу, пені) у сувязі з такойзапазычанасцю, калі яе выплата прадугледжана заканадаўствам абодагаворам;
- запазычанасці па плаце за жыліщна-камунальныя паслугі іплаце за карыстанне жылым памяшканнем, пені ў сувязі з такойзапазычанасцю;
- запазычанасці па арэнднай плаце за нежылыя памяшканні ўбудынках, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці іўласнасці юрыдычных асоб (індывідуальных прадпрымальнікаў);
- запазычанасці па аплаце спажытай электрычнай энергіі,вады, цеплавой энергіі, газу, якая ўтварылася пры выкарыстаннінежылых памяшканняў, будынкаў, няўстойкі (штрафу, пені) у сувязі з такойзапазычанасцю, калі яе выплата прадугледжана заканадаўствам абодагаворам;
- па патрабаваннях юрыдычных асоб (індывідуальныхпрадпрымальнікаў) запазычанасці па дагаворах куплі-продажу,пастаўкі, падраду, перавозкі, аплатнага аказання паслуг, захоўвання,няўстойкі (штрафу, пені) у сувязі з такой запазычанасцю, калі яевыплата прадугледжана заканадаўствам або дагаворам, прызнаныхдаўжніком у пісьмовай форме.
Усе вышэйпералічаныя патрабаванні з 10.08.2015распаўсюджваюцца на выпадкі ўтварэння запазычанасці якфізічных, так і юрыдычных асоб(індывідуальныхпрадпрымальнікаў).
Па правілах п.2 Указа №366, патрабаванні аб спагнанні грашовыхсум (запазычанасці), прадугледжаныя ў ч. 1 п. 1 Указа,не падлягаюць разгляду ў судах у парадку загаднагавядзення.Спагнанне грашовых сум (запазычанасці) у такіхвыпадках ажыццяўляецца шляхам здзяйснення выканаўчага надпісу, якая з'яўляецца выканаўчым дакументам іпадлягае выкананню ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа Дойлідаў В.В.