Аб удасканаленні антынаркатычнага заканадаўства    

З 27 кастрычніка 2019 г. уступілі ў законную сілу змяненні ў Крымінальны кодэкс. У прыватнасці, зніжана ніжняя мяжа пакарання па артыкуле 328 КК «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў».     

     З 27 кастрычніка 2019 г. уступілі ў законную сілу змяненні ў Крымінальны кодэкс. У прыватнасці, зніжана ніжняя мяжа пакарання па артыкуле 328 КК «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў».

     Па частцы 2 артыкула 328 КК (незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка альбо незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў) тэрмін пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі зніжаны на два гады: з пяці да трох гадоў, па частцы 3 артыкула  328 КК (дзеянні, прадугледжаныя часткай 2 артыкула 328 КК, учыненыя групай асоб, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, артыкуламі 327, 329 або 331 КК, альбо ў дачыненні да наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у буйным памеры, альбо ў дачыненні да асабліва небяспечных наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, альбо збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў на тэрыторыі ўстановы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, воінскай часці, папраўчай установы, арыштнага дома, у месцах утрымання пад вартай, лячэбна-працоўным прафілакторыі, у месцы правядзення масавага мерапрыемства альбо заведама непаўналетняму) тэрмін зніжаны з васьмі да шасці гадоў.

     Разам з тым, верхняя мяжа пакарання засталася ранейшай, што дазволіць больш дыферэнцыравана падыходзіць да прызначэння пакарання па названых частках гэтага артыкула.

     Варта адзначыць, што асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры або аналогі і актыўна спрыяла выяўленню або спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў, рэчываў, выкрыццю асоб, якія іх учынілі, выяўленню маёмасці, здабытай злачынным шляхам, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за гэтае злачынства.

Памочнік пракурора раёна

юрыст 1 класа                                                                         Я.Л. Кабачэўская