Аб мэтавым прыёме ў 2023 годзе

Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2023 г. №216 "Аб устанаўленні колькасці месцаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ва ўстановах адукацыі ў 2023 годзе" устаноўлена колькасць месцаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў і рабочых у 2023 годзе

   Мэтавая падрыхтоўка надзвычай цікавая для выпускнікоў. Абітурыент ужо ў самым пачатку на стадыі паступлення бачыць свайго працадаўцу і ведае, куды пойдзе і можа атрымаць дадатковыя льготы. Далей пасля паступлення ён індывідуалізуе свой працэс падрыхтоўкі праз практыкі, праз выкананне курсавых і дыпломных работ пад патрэбы канкрэтнага заказчыка.

   Колькасць месцаў для атрымання адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі даводзіцца да абітурыентаў, заказчыкаў і ўстаноў адукацыі да 1 мая (да 1 чэрвеня па педагагічных спецыяльнасцях). Дадзеная інфармацыя для канкрэтных спецыяльнасцей (з указаннем арганізацый-заказчыкаў кадраў) будзе размешчана на сайтах УВА. Для магчымасці ўдзелу ў конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі абітурыенту неабходна заключыць дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з арганізацыяй-заказчыкам.

 Для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, устанаўліваюцца наступныя тэрміны:

падачы дакументаў і правядзення сумоўя з абітурыентамі, пазначанымі ў абзацах шаснаццатым – васямнаццатым і дваццатым часткі першай пункта 24 Правілаў, – з 1 па 5 чэрвеня;

правядзення ўступнага выпрабавання – з 6 па 13 чэрвеня;

залічэння – па 16 чэрвеня.

  Для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі абітурыент падае дакументы, устаноўленыя Правіламі прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2022 г. № 23:

дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста;

медыцынскую даведку;

рэкамендацыю з апошняга месца працы (службы) або педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую скончыў абітурыент;

дакумент, які сведчыць асобу;

характарыстыку, выдадзеную ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі альбо ўстановай, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі (для асоб, якія атрымалі агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную адукацыю або сярэднюю спецыяльную адукацыю ў год прыёму ва ўстанову вышэйшай адукацыі);

дакументы аб ільготах (пры іх наяўнасці);

дакумент аб адукацыі.

   Пры гэтым асобы, якія навучаюцца ў 11 класе ўстановы, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў год паступлення ва ўстанову вышэйшай адукацыі, а таксама асобы, якія атрымліваюць у год паступлення ва ўстанову вышэйшай адукацыі на апошнім курсе прафесійна-тэхнічную адукацыю з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі або прафесійна-тэхнічную адукацыю на аснове агульнай сярэдняй адукацыі або сярэднюю спецыяльную адукацыю, падаюць дакумент аб адукацыі ў прыёмную камісію не пазней 15 чэрвеня.

   Правіламі прыёму ўстаноўлена, што абітурыенты, якія паступаюць на ўмовах мэтавага дагавора, здаюць адно ўнутранае ўступнае выпрабаванне ў вуснай або практычнай форме ва ўстанову вышэйшай адукацыі па вучэбным прадмеце, які вызначаны прадметам першага профільнага выпрабавання (уступнае выпрабаванне ў практычнай форме праводзіцца для спецыяльнасцей, па якіх у якасці профільных выпрабаванняў вызначаны дысцыпліны «Творчасць» і «Фізічная культура і спорт»). Конкурс будзе выбудоўвацца на аснове сумы сярэдняга бала дакумента аб адукацыі і бала, атрыманага на ўнутраным уступным выпрабаванні.

   Пытанні для ўнутранага выпрабавання ва ўстановах вышэйшай адукацыі фарміруюцца на падставе распрацаваных Нацыянальным інстытутам адукацыі пытанняў, якія размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі.

   Абітурыенты, якія не праходзяць па конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на агульных падставах (неабходна прадаставіць сертыфікаты цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) і цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ)).

  Дадатковую інфармацыю па пытаннях паступлення для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі можна атрымаць у прыёмных камісіях устаноў вышэйшай адукацыі.

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 268 Аб прыёме асоб для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў (у рэд. пастановы Мінадукацыі ад 03.02.2023 № 41)

Загад № 216 Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2023 г. Аб устанаўленні колькасці месцаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ва ўстановах адукацыі ў 2023 годзе

Загад № 218 Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2023 г. Аб змяненні загаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2023 г. № 216

Выкарыстана інфармацыя з сайта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Крыніца