Аб ведамаснай справаздачнасці аб выніках уліку азонаразбуральных рэчываў (АРР) і інвентарызацыі абсталявання

Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу прыродакарыстальнікаў, што ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2023 г. № 13-Т ведамасная справаздачнасць «Справаздача аб выніках уліку азонаразбуральных рэчываў і інвентарызацыі абсталявання і тэхнічных прылад, якія змяшчаюць азонаразбуральныя і (або) азонабяспечныя рэчывы» за 2023 год (далей – ведамасная справаздачнасць), тэрмін прадастаўлення якой у Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя 1 лютага 2024 г., павінна змяшчаць інфармацыю аб выніках інвентарызацыі абсталявання і тэхнічных прылад, якія змяшчаюць азонаразбуральныя рэчывы (далей – АРР) і (або) азонабяспечныя рэчывы (далей – гідрафторвугляроды), а таксама іх сумесі.
Інвентарызацыі падлягаюць абсталяванне і тэхнічныя прылады, якія змяшчаюць АРР і (або) гідрафторвугляроды, названыя ў Пераліку азонабяспечных рэчываў, устаноўленым пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2014 г. № 42, а таксама сумесі такіх рэчываў, незалежна ад аб'ёмаў іх утрымання.
Ведамасная справаздачнасць па раздзеле III «Звесткі аб выніках інвентарызацыі абсталявання і тэхнічных прылад, якія змяшчаюць азонаразбуральныя і (або) азонабяспечныя рэчывы, па стане на 1 студзеня 2024 года» прадстаўляецца толькі па тых відах абсталявання і тэхнічных прылад, у кожнай адзінцы якіх змяшчаецца больш за 3 кг названых вышэй рэчываў або іх сумесяў.           
Адначасова інфармуем, што на сайце Мінпрыроды (Галоўная/ Напрамкі дзейнасці/ Ахова атмасфернага паветра і азонавага слоя/ Азонаразбуральныя рэчывы і іх альтэрнатывы) размешчаны тлумачэнні «Аб ведамаснай справаздачнасці».
Нагадваем, што згодна з артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 г. № 56-З «Аб ахове азонавага слоя», юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю абсталявання і тэхнічных прылад, якія змяшчаюць азонаразбуральныя і (або) азонабяспечныя рэчывы, абавязаны праводзіць інвентарызацыю абсталявання і тэхнічных прылад, якія змяшчаюць азонаразбуральныя і (або) азонабяспечныя рэчывы, і прадстаўляць ведамасную справаздачнасць аб выніках такой інвентарызацыі.
У адпаведнасці з артыкулам 17 названага закона юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з уздзеяннем на навакольнае асяроддзе, абавязаны весці ўлік азонаразбуральных рэчываў, а таксама юрыдычныя асобы абавязаны прадстаўляць ведамасную справаздачнасць аб выніках такога ўліку.
Парушэнне заканадаўства аб ахове азонавага слоя цягнеадміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 16.43 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Заканадаўствам таксама прадугледжана адказнасць за прадастаўленне ў справаздачнасці заведама недакладных звестак.