Аб унясенні змянення ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Бяспека ліфтаў»

Дзяржпрамнагляд паведамляе, што рашэннем Еўразійскай эканамічнай камісіі № 112 ад 19 снежня 2019 г. унесена змяненне ў пункт 5.5 артыкула 6 тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Бяспека ліфтоў» (ТР МС 011/2011), а менавіта словы «7 гадоў» замяніць словамі «12 гадоў».

Улічваючы выкладзенае, названы пункт з 03.01.2020 выкладаецца ў наступнай рэдакцыі: «ліфты, уведзеныя ў эксплуатацыю да ўступлення ў сілу гэтага тэхнічнага рэгламенту і адпрацаваўшыя прызначаны тэрмін службы, павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі гэтага тэхнічнага рэгламенту ў тэрмін, які не перавышае 12 гадоў з даты ўступлення ў сілу гэтага тэхнічнага рэгламенту».

Такім чынам, ліфты, якія адпрацавалі прызначаны тэрмін службы да 15.02.2013, павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі ТР МС 011/2011 у тэрмін да 15.02.2025. Па заканчэнні ўстаноўленага тэрміну ліфты, якія не прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі ТР МС 011/2011, да далейшай эксплуатацыі не дапускаюцца.

Дзяржпрамнагляд звяртае ўвагу суб'ектаў прамысловай бяспекі на наступнае:

1. Суб'ектам прамысловай бяспекі (далей – уладальнік), якія эксплуатуюць ліфты, што адпрацавалі прызначаны тэрмін службы да 15.02.2013, не патрабуецца ўзгадненне з

Дзяржпрамнаглядам адступленні ад патрабаванняў норм і правілаў у галіне прамысловай бяспекі ў частцы падаўжэння тэрміну эксплуатацыі такіх ліфтоў да 15.02.2025.

2. Уладальніку, які эксплуатуе ліфт, што адпрацаваў прызначаны тэрмін службы да 15.02.2013 і тэрмін эксплуатацыі якога згодна з запісам у пашпарце ліфта абмежаваны да 15.02.2020, ажыццявіць узаемадзеянне з арганізацыяй, якая праводзіла апошні тэхнічны агляд ліфта, па ўнясенні змен у запісы, якія змяшчаюцца ў пашпарце ліфта і акце тэхнічнага агляду, у частцы ўстанаўлення іншай даты тэхнічнага агляду такога ліфта з улікам патрабаванняў пункта 104 Правілаў па забеспячэнні прамысловай бяспекі пры эксплуатацыі ліфтоў і будаўнічых грузапасажырскіх пад'ёмнікаў, зацверджаных пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 01.03.2011 № 18 (далей – Правілы).

3. Эксплуатацыя ліфтоў, што адпрацавалі прызначаны тэрмін службы да 15.02.2013, павінна ажыццяўляцца ў парадку, устаноўленым Правіламі.

4. Прывядзенне ліфтоў, што адпрацавалі прызначаны тэрмін службы да 15.02.2013, у адпаведнасць з патрабаваннямі ТР ТС 011/2011 павінна быць ажыццёўлена да 15.02.2025 уладальнікам у тэрміны згодна з распрацаванымі графікамі (планамі) замены (мадэрнізацыі) ліфтоў.

  Дзяржінспектар                                                А. А. Веразубоў