Аб пытаннях адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах
Парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў рэгламентуецца Законам Рэспублікі Беларусь №114-З ад 30.12.1997 «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», палажэнні якога накіраваны на стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, а таксама забеспячэнне грамадскай бяспекі і парадку пры правядзенні гэтых мерапрыемстваў на вуліцах, плошчах і ў іншых грамадскіх месцах.
У адпаведнасці з нормамі дадзенага Закона, правядзенне масавага мерапрыемства магчыма пры наяўнасці адпаведнага дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
У выпадку парушэння ўстаноўленага парадку правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікетаванняў, іншых масавых мерапрыемстваў, здзейсненае ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення такіх мерапрыемстваў, асоба можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па арт.23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (цягне папярэджанне, накладанне штрафу, або адміністрацыйны арышт), а за арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства – да крымінальнай адказнасці па ч.1 арт.342 КК Рэспублікі Беларусь (караюцца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін).
За здзяйсненне правапарушэнняў або злачынстваў, названых вышэй, непаўналетнімі, якія не дасягнулі ўзросту адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці, на падставе арт.9.4 КаАП Рэспублікі Беларусь, бацькі або асобы, якія іх замяняюць, якія не выканалі абавязкі па выхаванні дзяцей, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці (у выглядзе папярэджання або накладання штрафу).
Галоўным прынцыпам работы праваахоўных органаў у Рэспубліцы Беларусь, як і ў цэлым грамадзянскай супольнасці, з'яўляецца не сама сутнасць пакарання за здзейсненае правапарушэнне, а здольнасць прадухіліць і не дапусціць здзяйснення падобных дзеянняў у далейшым.
За мінулы перыяд 2020 года пракуратурай раёна было аб'яўлена 7 афіцыйных папярэджанняў аб недапушчальнасці парушэння закона аб масавых мерапрыемствах, у тым ліку 1 непаўналетняму.
Надавайце ўвагу дзецям, беражыце сябе і не дапускайце неабдуманых учынкаў.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі А.А. Старчанка