Аб выплаце аднаразовай матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем'ям для падрыхтоўкі да навучальнага года
У мэтах падтрымкі шматдзетных сем'яў Дзяржаўнай праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021–2025 гады прадугледжана выплата матэрыяльнай дапамогі да 2022/2023 навучальнага года.
Дадзены від дапамогі выплачваецца шматдзетным сем'ям на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Узрост кожнага дзіцяці, улічваемага ў складзе сям'і, не павінен перавышаць 18 гадоў па стане на 31 жніўня 2022 года.
Пiсьмовая заява аб аказаннi матэрыяльнай дапамогi падаецца грамадзянамi, якiя выхоўваюць траiх i больш з 1 лiпеня 2022 г. да 31 жнiўня 2022 г. у дзяржаўную ўстанову «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Бешанковiцкага раёна. Да заявы аб прадастаўленнi матэрыяльнай дапамогi прыкладаюцца наступныя дакументы:
- пашпарт або дакумент, якi ўдакладняе асобу;
- пасведчанне мнагадзетнай сям'i;
- пасведчанне аб нараджэннi непаўналетнiх дзяцей заяўнiка (у выпадку адсутнасцi пасведчання мнагадзетнай сям'i);
- даведкi з установы адукацыi для навучэнцаў, якiя навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi;
- даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і;
- нумар асабовага рахунку, адкрытага ў ЦБУ № 203 ААТ «АСБ Беларусбанк» г.Мінск на імя атрымальніка для залічэння грашовых сродкаў.
Сума матэрыяльнай дапамогі на кожнага навучэнца складае 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на 1 жніўня 2022 г.
Рашэнне аб аказанні (адмове ў аказанні) матэрыяльнай дапамогі прымаецца ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Выплата матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца праз аддзяленні ААТ «АСБ Беларусбанк».
Прыём дакументаў ажыццяўляецца ў працоўныя дні з 1 ліпеня па 31 жніўня 2022 года з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 16.00 па адрасе: г.п.Бешанковічы, вул.Камуністычная, д. 10, каб. № 37, тэлефон: 6-53-20