Аб спагнанні аліментаў на ўтрыманне бацькоў
Дзяржавай прымаюцца меры па сацыяльнай абароне састарэлых грамадзян, у тым ліку адзінокіх і тых, хто адзінока пражывае. Разам з тым, варта памятаць, што дзеці таксама абавязаны клапаціцца аб бацьках і аказваць ім дапамогу, што замацавана ў арт.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і.
Утрыманне непрацаздольных, якія маюць патрэбу ў дапамозе бацькоў, з'яўляецца абавязкам іх паўналетніх працаздольных дзяцей. Напрыклад, калі працаздольныя дзеці састарэлых бацькоў злоўжываюць спіртнымі напоямі, існуюць за кошт выпадковых заробкаў і за кошт сваіх бацькоў – дадзеныя факты сведчаць аб тым, што састарэлыя бацькі маюць патрэбу ў дапамозе, у тым ліку, - сваіх дзяцей.
Зыходзячы з выкладзенага і з мэтай неабходнасці абароны пракурорам правоў і законных інтарэсаў састарэлых грамадзян пракурор раёна мае права падаваць іскавыя заявы ў суд аб узбуджэнні грамадзянскіх спраў аб спагнанні з працаздольных дзяцей аліментаў на ўтрыманне іх бацькоў.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа Я.Л. Кабачэўская