Аб нарыхтоўцы драўняных сокаў

Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што нарыхтоўка драўняных сокаў забаронена:

у населеных пунктах;

у дэндралагічных парках, батанічных садах;

у перададзеных ва ўстаноўленым парадку пад ахову месцах пражывання дзікіх жывёл і вырастання дзікарослых раслін, аднесеных да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, тыповых і рэдкіх біятопах;

у межах зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на тэрыторыі курортаў і арганізацый аховы здароўя, у межах акруг санітарнай аховы курортаў;

у месцах масавага адпачынку насельніцтва;

у прыбярэжных палосах водных аб'ектаў, у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных камунікацый.

Нарыхтоўваць сок неабходна з захаваннем Правіл нарыхтоўкі драўняных сокаў, збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых раслін і (або) іх частак, зацверджаных пастановай Мінпрыроды ад 21.11.2016 N 37.

ТЭХНАЛОГІЯ НАРАХТОЎКІ ДРАЎНЯНЫХ СОКАЎ

Нарыхтоўка драўняных сокаў ажыццяўляецца пасля пачатку сокаруху, які вызначаецца ўколам шыла ў ствол дрэва, з непашкоджаных дрэў дыяметрам ствала 20 сантыметраў і больш на вышыні 1,3 метра ад узроўню зямлі.

Адтуліны для нарыхтоўкі драўняных сокаў (далей - падсочныя адтуліны) свідруюцца буравом. Максімальная колькасць падсочных адтулін вызначаецца ў залежнасці ад дыяметра дрэва на вышыні 35 - 50 сантыметраў ад узроўню зямлі (пры дыяметры 20 - 26 сантыметраў - адна адтуліна, пры дыяметры 27 - 34 сантыметры - дзве адтуліны, пры дыяметры 35 - 40 сантыметраў - тры адтуліны, пры дыяметры звыш 40 сантыметраў - чатыры адтуліны).

Для сцёку драўняных сокаў у соказборнікі ў падсочную адтуліну дыяметрам не больш за 1 сантыметр і глыбінёй не больш за 3 сантыметры без уліку таўшчыні кары ўстаўляецца жолаб, выраблены з нержавеючага металу.

Працэс нарыхтоўкі драўняных сокаў у соказборнікі ажыццяўляецца спосабамі, якія забяспечваюць мінімальныя страты драўняных сокаў і пашкоджанні дрэў.

Пасля заканчэння нарыхтоўкі драўнянага соку для забеспячэння абароны драўніны і папярэджання захворванняў дрэў жолабы здымаюцца, а падсочныя адтуліны закрываюцца драўлянай пробкай і замазваюцца садовым варам, садовай замазкай, сумессю гліны з вапнай або жывіцай, якая змяшчае 10 - 15 працэнтаў драўнянага вугалю.

У наступны сезон нарыхтоўкі драўняных сокаў новыя падсочныя адтуліны размяшчаюцца на адлегласці не менш за 20 сантыметраў ад старых адтулін.

Парушэнне правіл нарыхтоўкі драўняных сокаў цягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да пяцісот базавых велічынь, а нарыхтоўка ў забароненых месцах цягне яшчэ і кампенсацыю шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю ў памеры 0,02 БВ за 1 літр соку.