Аб значнасці Асноўнага Закона, які быў прыняты больш за тры дзесяцігоддзі таму, 26 сакавіка ішла размова падчас Адзінага дня інфармавання у Верхнякрывінскім сельсавеце

О значимости Основного Закона, который был принят более трех десятилетий назад, 26 марта шла речь во время Единого дня информирования в Верхнекривинском сельсовете

27 сакавіка 2025

Аб значнасці Асноўнага Закона, які быў прыняты больш за тры дзесяцігоддзі таму, 26 сакавіка ішла размова падчас Адзінага дня інфармавання ў Верхнякрывінскім сельсавеце

На сустрэчу з мясцовымі жыхарамі прыехала інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Галіны Унуковіч.

Галіна Уладзіміраўна расказала прысутным аб ключавых нормах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, галоўных этапах станаўлення і развіцця сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

«Беларусы пераканаўча прадэманстравалі сваю згуртаванасць, рост палітычнай культуры, неперасягненасць дзяржаўнага суверэнітэту, — падкрэсліла кіраўніца раёна. — Цяпер трэба разам праводзіць далейшую працу па ўмацаванні тых станоўчых тэндэнцый, якія набралі сілу ў грамадстве».

Тыя, хто сабраўся на сустрэчу, скарысталіся магчымасцю асабіста задаць кіраўніцтву раёна хвалюючыя пытанні. На многія з іх былі дадзены тлумачэнні, асобныя, якія патрабуюць дадатковага разгляду, узяты на кантроль.

"Зара"