Аб выкарыстанні адходаў

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2007 N 271-З "Аб абыходжанні з адходамі" асноўнымі прынцыпамі ў галіне абыходжання з адходамі з'яўляюцца:

прыярытэтнасць выкарыстання адходаў у адносінах да іх абясшкоджвання або захавання пры ўмове захавання патрабаванняў заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя;

прыярытэтнасць абясшкоджвання адходаў у адносінах да іх захавання і інш.

Захаванне другасных матэрыяльных рэсурсаў забараняецца.

Рэестры аб'ектаў па выкарыстанні, захоўванні, захаванні і абясшкоджванні адходаў размешчаны на сайце Рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства "Бел НДЦ "Экалогія" па спасылцы:
https://www.ecoinfo.by/content/90.html

Захаванне другасных матэрыяльных рэсурсаў цягне адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 16.44 КоАП РБ.