Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове атмасфернага паветра»

З 23.01.2024 увайшоў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2023 г. № 295-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове атмасфернага паветра».
У сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2023 г. № 295-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове атмасфернага паветра» (далей – Закон № 295-З), якім зменены асобныя палажэнні па пытаннях нармавання ў галіне аховы атмасфернага паветра, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, дзейнасць якіх звязана з вытворчасцю (выпрацоўкай) энергіі з выкарыстаннем адходаў 1 - 3 класаў небяспекі і (або) абясшкоджваннем адходаў на аб'ектах уздзеяння на атмасфернае паветра, неабходна атрымаць дазволы на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра або комплексныя прыродаахоўныя дазволы на такія аб'екты да 23 ліпеня 2024 г.
У межах прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з Законам № 295-З прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2023 г. № 921, якой выкладзена ў новай рэдакцыі Палажэнне аб парадку выдачы дазволаў на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 г. № 664.
З 23 студзеня 2024 г. акт інвентарызацыі выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, згодна з якім сумарныя валовыя выкіды забруджвальных рэчываў складаюць 3 і менш тонны ў год або валовыя выкіды забруджвальных рэчываў 1 класа небяспекі складаюць 10 і меншкілаграмаў у год, падлягае ўзгадненню па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі заяўніка ў абласным (Мінскім гарадскім) камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (падпункт 6.21.5 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548). Дадзенае патрабаванне не распаўсюджваецца на акты інвентарызацыі выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, зацверджаныя юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі да 23 студзеня 2024 г.
Пастановай № 664 (у рэдакцыі пастановы № 921) устаноўлены катэгорыі аб'ектаў уздзеяння на атмасфернае паветра і пералікі аб'ектаў уздзеяння на атмасфернае паветра, якія адносяцца да розных катэгорый.
Закон прадугледжвае шэраг іншых змен, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці аховы атмасфернага паветра.
Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя