Аб забеспячэнні бяспекі грамадзян у зімовы перыяд пры выкарыстанні цюбінгаў

У апошні час катанне на цюбінгу стала адным з найбольш папулярных відаў актыўнага зімовага адпачынку ў дарослых і дзяцей.

Аднак гэта вельмі траўманебяспечны від зімовага адпачынку.

У мэтах выключэння траўм і няшчасных выпадкаў пры катанні на цюбінгах неабходна выконваць пэўныя правілы бяспекі.

Самае важнае правіла – пры катанні на цюбінгу галава, копчык, калені і запясці павінны быць абаронены. Для гэтага неабходна выкарыстоўваць сродкі абароны (шлем, спецыяльныя шорты, накаленнікі, спецыяльныя пальчаткі).

Пры катанні на цюбінгах рэкамендуецца выкарыстоўваць сродкі абароны, як пры катанні на горных лыжах і сноўбордзе.

Акрамя таго, пры катанні на цюбінгу варта ведаць і выконваць наступныя меры бяспекі:   

перад катаннем неабходна праверыць цэласнасць цюбінга (дна, швоў, ручак, унутранай камеры);

катацца толькі ў бяспечных месцах: па схілах без стромкіх ухілаў; пры адсутнасці перашкод (слупоў, агароджаў, дрэў, кустоў, камянёў, будынкаў і г.д.) на схіле і ў непасрэднай блізкасці да яго (уздоўж і ўнізе); пры наяўнасці дастатковай для тармажэння прасторы ўнізе схілу. Такія перашкоды могуць пашкодзіць цюбінг і (або) пры развіцці хуткасці выклікаць рэзкае некантралюемае змяненне траекторыі руху;

спуск можна пачынаць толькі пры адсутнасці іншых людзей у зоне катання;

катанне на адным схіле адначасова з тымі, хто катаецца на санках (металічных, пластмасавых, драўляных), снегакатах і з выкарыстаннем іншага інвентару, можа прывесці да траўмаў і пашкоджання цюбінга;

небяспечнае выкарыстанне цюбінга адначасова некалькімі людзьмі (садзіцца ў цюбінг некалькім людзям), бо пры развіцці хуткасці ўзнікае небяспека выпадзення з цюбінга;

не варта адпускаць дзяцей катацца адных;

з'езд дзіцяці да 6 гадоў рэкамендуецца толькі ў суправаджэнні аднаго дарослага на адным цюбінгу вялікага дыяметра і адпаведнай нагрузкі;

катацца варта седзячы: катанне лежачы, стоячы або скачучы памяншае магчымасць кантраляваць хуткасць і траекторыю руху і стварае дадатковыя рызыкі атрымання траўм;

падчас спуску неабходна моцна трымацца за ручкі цюбінга, не рабіць рэзкіх рухаў корпусам;

нельга спрыгваць з цюбінга падчас яго руху;

катанне на цюбінгу ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення змяншае магчымасць кантраляваць хуткасць і траекторыю руху і стварае дадатковыя рызыкі атрымання траўм;

забараняецца прывязваць цюбінг да транспартных сродкаў;

пры няшчасным выпадку неабходна аказаць першую дапамогу і ў залежнасці ад сітуацыі выклікаць медыцынскую дапамогу і (або) ратавальнікаў (супрацоўнікаў МНС).

На выкананне артыкула 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 года ”Аб абароне правоў спажыўцоў“ прадавец абавязаны своечасова прадастаўляць спажыўцу неабходную і дакладную інфармацыю аб прапанаваных таварах, у тым ліку неабходныя звесткі аб правілах і ўмовах эфектыўнага і бяспечнага карыстання таварамі.