Аб абарончай моцы беларускай арміі і патрыятызме ў сучасных умовах сёння гаварылі і ў аграгарадку Ржаўка

Об оборонительной мощи белорусской армии и патриотизме в современных условиях сегодня говорили и в агрогородке Ржавка

19 лютага 2026

Абароннай моцы беларускай арміі і патрыятызме ў сучасных умовах сёння гаварылі і ў аграгарадку Ржаўка

На сустрэчу з мясцовым насельніцтвам і старэйшынамі Верхнякрывінскага сельсавета ў Ржаўскую СШ імя Мірзы Гелавані прыехала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй Бешанковіцкага райсавета дэпутатаў Аляксандрам Ерашовым.

Удзел у размове прынялі таксама начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Аляксандр Ткачонак і начальнік філіяла «Бешанковіцкае ДРБУ-110» Аркадзь Гушча.

Гаварылі пра сённяшнія рэаліі, пра тое, што робіцца нашай дзяржавай для забеспячэння міру і спакою грамадзян, і як важна быць гатовым устаць на абарону Радзімы. 

Пасля вялікай размовы Аляксандр Ерашоў сустрэўся са старэйшынамі населеных пунктаў Верхнякрывінскага сельсавета. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні жыццядзейнасці насельніцтва.

"Зара"