Аб зваротах грамадзян
Права заяўнікаў на зварот замацавана ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Пракуратурай раёна на пастаяннай аснове праводзіцца растлумачальная работа па прымяненні дзеючага заканадаўства ў дадзенай сферы.
Зыходзячы з патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 № 489 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» звароты грамадзян і юрыдычных асоб, незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй. Пералік органаў, адказных за разгляд зваротаў у розных сферах жыццядзейнасці насельніцтва, зацверджаны дадзеным Указам.
У той жа час па-ранейшаму ў пракуратуру раёна паступае значная колькасць зваротаў, разгляд якіх не ўваходзіць у кампетэнцыю пракуратуры. У 2019 годзе каля двух дзясяткаў зваротаў накіраваны для разгляду ў іншыя ведамствы. У сваю чаргу перасылка зваротаў для разгляду ва ўпаўнаважаныя органы не толькі патрабуе пэўных выдаткаў, але часам зацягвае вырашэнне надзённых праблем грамадзян.
У сувязі з гэтым яшчэ раз хочацца звярнуць увагу нашых заяўнікаў на неабходнасць выканання патрабаванняў названага Указа Кіраўніка дзяржавы.
У 2019 годзе непасрэдна ў пракуратуры раёна вырашана 52 звароты грамадзян. Звыш 70 грамадзян асабіста пабывала на прыёмах у пракурорскіх работнікаў.
За названы перыяд больш разгледжана па сутнасці зваротаў па пытаннях выканання заканадаўства органамі прымусовага выканання, нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах. Пры гэтым некалькі павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях захавання заканадаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу, працоўнага заканадаўства.
Нягледзячы на тое, што колькасць разгледжаных зваротаў па пытаннях следства і дазнання зменшылася, адзначаецца высокая ўдзельная вага задаволеных зваротаў названай катэгорыі.
Асноўнымі прычынамі паступлення абгрунтаваных скаргаў на дзеянні і рашэнні следчых і дазнаўцаў з'яўляюцца непаўнату праверак па заявах і паведамленнях аб злачынствах, парушэнні норм КПК Рэспублікі Беларусь, прыняцце незаконных і неабгрунтаваных рашэнняў. Таксама значная колькасць парушэнняў дапускаецца супрацоўнікамі міліцыі пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу.
Варта адзначыць, што пракуратурай раёна ў рамках прадастаўленых паўнамоцтваў аказваецца істотны ўплыў на павышэнне якасці работы праваахоўных органаў раёна ў дадзеным напрамку. Па выніках наглядных мерапрыемстваў пракуратурай раёна падрыхтавана больш за 20 актаў пракурорскага рэагавання, па выніках разгляду якіх больш чым да 30 супрацоўнікаў праваахоўных органаў раёна прыняты меры дысцыплінарнага і матэрыяльнага ўздзеяння.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі А.А. Старчанка
[if gte mso 9]> 800x600 Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE MicrosoftInternetExplorer4 <![endif]