Аб грамадскіх абмеркаваннях праекта экалагічна значнага рашэння.

Віцебскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падрыхтаваны праект рашэння Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў «Аб зацвярджэнні схемы рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый мясцовага значэння Віцебскай вобласці на 2024 – 2033 гады». Дадзены праект рашэння падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 г. № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» (далей – Закон).
g: border-box;" times="">Мэтай прыняцця дадзенага рашэння з'яўляецца аптымізацыя сеткі асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. Схемой рацыянальнага размяшчэння ААПТ мясцовага значэння Віцебскай вобласці на 2024 – 2033 гады плануецца абвяшчэнне 6 заказнікаў і 16 помнікаў прыроды мясцовага значэння, спыненне функцыянавання і пераўтварэнне ААПТ вобласці.
Артыкулам 11 Закона ўстаноўлена, што фізічныя і юрыдычныя асобы маюць права ўдзельнічаць у грамадскіх абмеркаваннях праектаў экалагічна значных рашэнняў, уключаючы праекты рэгіянальных схем рацыянальнага размяшчэння ААПТ мясцовага значэння. Для ўдзелу ў правядзенні грамадскіх абмеркаванняў можна звярнуцца па адрасе:  вул. Праўды, 26а, 210029, г. Віцебск (Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя), альбо па электроннай пошце flora-fauna@priroda-vitebsk.gov.by(кантактная асоба Гарланаў Генадзь Хрыстафоравіч тэл. 8-0212-24-74-58).
Правядзенне грамадскіх абмеркаванняў пройдзе ў лютым-сакавіку 2024 года.