Аб абмежаванні на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна часу продажу алкагольных напояў
30 мая 2020 г. на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў у гандлёвых аб'ектах, за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў, з 00.00 да 24.00 гадзін у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю і прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да свята «Апошні званок» (рашэнне Бешанковіцкага райвыканкама ад 5 мая 2020 г. № 380 «Аб абмежаванні на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна часу продажу алкагольных напояў»).