Аб абмежаванні часу продажу алкагольных напояў на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна

На падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 г. № 429-З «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Абмежаваць на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна продаж алкагольных напояў у гандлёвых аб'ектах, за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў:

з 07.00 да 19.00 – у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да свята «Апошні званок» (25 мая 2023 г.), Дня ведаў (1 верасня 2023 г.), Сусветнага дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам (3 кастрычніка 2023 г.);

з 14.00 да 24.00 10 чэрвеня 2023 г. – у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Абмежаванні, пазначаныя ў частцы першай гэтага пункта, не распаўсюджваюцца на рэалізацыю алкагольных напояў рознічнымі гандлёвымі аб'ектамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, у сувязі з правядзеннем рытуальных абрадаў, юбілейных або вясельных урачыстасцей.

2. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на аддзел унутраных спраў Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, намеснікаў старшыні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта па напрамках дзейнасці, старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў.

3. Абнародаваць (апублікаваць) гэтае рашэнне ў раённай газеце «Зара».

4. Гэтае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня                                        Г.В.Унуковіч
Кіраўнік справамі –
начальнік упраўлення справамі            А.В.Шклярэўская