Аб аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы да навучальнага 2024/2025 года сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей

Об
оказании помощи в подготовке к учебному 2024/2025 году семьям, воспитывающим
детей
У рамках выканання мерапрыемстваў падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021 – 2025 гады выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года шматдзетным сем’ям ажыццяўляецца на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у памеры 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 01.08.2024, на рахунак ААТ «АСБ Беларусбанк».
Па пытанні прадастаўлення выплаты да школы шматдзетным сем’ям неабходна звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці                                       (г.п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, д.10, каб.37, тэлефон 6 53 20 рэжым працы: з 8.00 – 13.00, з 14.00 – 17.00, серада да 20.00 Выходны – субота, нядзеля).
Пiсьмовую заяву аб аказаннi матэрыяльнай дапамогi падаюць грамадзяне, якiя выхоўваюць траiх i больш дзяцей на 31 жнiўня 2024 г., з 1 лiпеня да 31 жнiўня 2024 г. уключна. Да заявы аб прадастаўленнi матэрыяльнай дапамогi прыкладаюцца наступныя дакументы:
- пашпарт або дакумент, якi сведчыць асобу;
- пасведчанне шматдзетнай сям’i альбо пасведчаннi аб нараджэннi непаўналетнiх дзяцей заяўнiка (у выпадку адсутнасцi пасведчання шматдзетнай сям’i);
- дакумент, якi пацвярджае навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй i спецыяльнай адукацыi (на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi);
- даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканнi i складзе сям’i;
- нумар асабовага рахунку, адкрытага ў ЦБУ № 203 г.п. Бешанковiчы ААТ «АСБ
«Беларусбанк» на імя атрымальніка для залічэння грашовых сродкаў.