Аб аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей
1. У рамках выканання пункта 11 мерапрыемстваў падпраграмы «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Ахова здароўя народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021-2025 гады, прадугледжана выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 2023/2024 навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, у памеры 30% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на 1 жніўня каляндарнага года.
Пры гэтым законным прадстаўнікам неабходна прадаставіць наступныя дакументы:
– заява аднаго з бацькоў аб аказанні дапамогі на імя дырэктара ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна»;
– арыгінал (копія) дакумента, што сведчыць асобу бацькоў, дзяцей з 14 – гадовага ўзросту;
– даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і;
– арыгінал (копіі) пасведчання аб нараджэнні дзяцей;
– арыгінал (копія) пасведчання шматдзетнай сям'і;
– даведка з установы адукацыі аб тым, што дзіця з'яўляецца вучнем школы (для навучэнцаў 1, 10 –х класаў);
– выпіска банкаўскага рахунку, адкрытага ў ЦБУ № 203 г.п. Бешанковічы ААТ «Беларусбанк» г. Мінск.
2. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2012 № 41 вызначаны парадак аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным сем'ям (грамадзянам) і ўключае:
– прадастаўленне штомесячнай сацыяльнай дапамогі сем'ям (грамадзянам) пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход, які вызначаецца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па аб'ектыўных прычынах ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (на 01.05.2023 – 352 руб. 13 кап.);
– прадастаўленне аднаразовай сацыяльнай дапамогі сем'ям (грамадзянам), якія апынуліся па аб'ектыўных прычынах у цяжкай жыццёвай сітуацыі, што парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 1,5 велічыні крытэрыя патрэбнасці (на 01.05.2022 г. – 528 рублёў 20 кап.).
Зварот за прадастаўленнем дадзенага віду матэрыяльнай падтрымкі носіць заяўны характар і ажыццяўляецца шляхам падачы заявы і дакументаў, неабходных для прызначэння дапамогі, у дзяржаўную ўстанову «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна».
3.Аказанне матэрыяльнай дапамогі з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва рэгулюецца Інструкцыяй «Аб парадку аказання малазабяспечаным пажылым і непрацаздольным грамадзянам матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь», зацверджанай пастановай Міністэрства сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 03.08.2001 №9 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 29.12.2007 №191).
Дадзены від дапамогі аказваецца непрацуючым пенсіянерам і інвалідам, дзецям – інвалідам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, што пацвярджаецца дакументамі і актам абследавання матэрыяльна-бытавога становішча заяўніка.
Матэрыяльная дапамога аказваецца не больш за адзін раз на працягу каляндарнага года, і памер яе ў кожным канкрэтным выпадку ўстанаўліваецца індывідуальна.
Па пытаннях аказання матэрыяльнай дапамогі звяртацца ў дзяржаўную ўстанову «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна» па адрасе:
г.п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, д.10, каб. № 37, (панядзелак – пятніца: з 8-00 да 13-00, з 14-00 да 17-00), тэлефон 6 53 20.