Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі збору і рэалізацыі (здачы) лекавых раслін, ягад, грыбоў, арэхаў і іншай дзікарослай прадукцыі

Напярэдадні сезона збору ягад, грыбоў і іншай дзікарослай прадукцыі Міністэрства па падатках і зборах інфармуе.
У адпаведнасці з пунктам 20 артыкула 208 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусьвызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб даходы, атрыманыя фізічнымі асобамі:
- ад рэалізацыі лекавых раслін, ягад, грыбоў, арэхаў і іншай дзікарослай прадукцыі фізічным асобам, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць;
- ад збору і здачы лекавай расліннай сыравіны, дзікарослых ягад, арэхаў і іншых пладоў, грыбоў, іншай дзікарослай прадукцыі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, дзейнасць па прамысловай нарыхтоўцы (закупцы) названай прадукцыі.
Акрамя таго, згодна з пунктам 6 артыкула 337 Падатковага кодэкса для фізічных асоб, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, рознічны гандаль (рэалізацыя) лекавымі раслінамі, ягадамі, грыбамі, арэхамі, іншай дзікарослай прадукцыяй не прызнаецца аб'ектам падаткаабкладання адзіным падаткам.
Звяртаем увагу! Рэалізацыя фізічнымі асобамі, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, лекавых раслін, ягад, грыбоў, арэхаў, іншай дзікарослай прадукцыі іншым фізічным асобам павінна ажыццяўляццасамастойна, г.зн. без прыцягнення іншых фізічных асоб, на гандлёвых месцах на рынках або ў іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах (частка 4 пункта 1 артыкула 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права ажыццяўляць
дзейнасць па прамысловай нарыхтоўцы (закупцы) лекавачнай расліннай сыравіны, дзікарослых ягад, арэхаў і іншых пладоў, грыбоў, іншай дзікарослай прадукцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Важна ведаць! Індывідуальныя прадпрымальнікі пры ажыццяўленні закупкі ягад, грыбоў і іншай дзікарослай прадукцыі ў насельніцтва абавязаны афармляць акт закупкі тавараў, сыравіны, матэрыялаў, у якім пазначаецца дата, найменне прадукцыі, колькасць, цана, сума, даныя прадаўца і пакупніка (ПІБ індывідуальнага прадпрымальніка і фізічнай асобы, а пры неабходнасці - пашпартныя даныя фізічнай асобы-прадаўца), а таксама подпісы прадаўца і пакупніка.
Даведачна. Форма акта закупкі ўстаноўлена ў дадатку 1 да Інструкцыі аб парадку вядзення ўліку даходаў і расходаў, зацверджанай пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2019 № 5. Арганізацыяй закупка за наяўны разлік у насельніцтва ягад, грыбоў, арэхаў і іншай дзікарослай прадукцыі афармляецца самастойна распрацаваным першасным уліковым дакументам (напрыклад, закупочным актам, ведамасцю на закупку дзікарослых раслін і (або) іх частак у насельніцтва), у якім пазначаюцца аналагічныя даныя.
Прыём паведамленняў аб фактах парушэнняў нормаў заканадаўства, кантроль за выкананнем якога ўскладзены на падатковыя органы, ажыццяўляе ў тым ліку тэлефонная даведачная сістэма падатковых органаў «Кантакт-цэнтр» па нумары (8 017) 229 79 79 або па адзіным кароткім нумары 189 для ўсіх аператараў сувязі!