Аб удзеле ў фотавыставе
4 лютага 2025
Аб удзеле ў фотавыставе
Прымаючы пад увагу, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца краінай з багатымі рэсурсамі водна-балотных угоддзяў, Мінпрыроды прапануе прыняць удзел у фотавыставе, прысвечанай водна-балотным угоддзям сусветнага значэння «Рамсарскія ўгоддзі».
Выстава пройдзе падчас 15-й нарады Бакi Рамсарскай канвенцыі з 23 па 31 ліпеня 2025 г. у Вікторыя-Фолс, Зімбабвэ. Арганізатар – сакратарыят Канвенцыі аб водна-балотных угоддзях
Правілы падачы заявак:
фатаграфіі павінны адлюстроўваць прыгажосць, біяразнастайнасць і экалагічнае значэнне водна-балотных угоддзяў;
удзел могуць прымаць любыя асобы, незалежна ад узросту або прафесійнай адукацыі;
лічбавыя выявы павінны быць у высокім разрозненні (не менш за 300 кропак на цалю) у фармаце JPEG або PNG;
не больш за 2 фатаграфіі ад індывідуальнага фатографа
Тэрмін падачы: да 28 лютага 2025 г.
Падача заявак для ўдзелу ў выставе ажыццяўляецца па гэтай спасылцы: https://eu.jotform.com/form/242451730622348