Аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, накіраванага на забеспячэнне бяспекі непаўналетніх – пракуратурай раёна праведзена праверка

Пракуратурай Бешанковіцкага раёна праведзена праверка стану работы па выкананні заканадаўства аб папярэджанні гібелі дзяцей ад знешніх прычын, у ходзе якой выяўлены парушэнні, якія патрабуюць прыняцця мер па іх ліквідацыі.
У адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» (далей – Дырэктыва №1) кіраўнікам усіх узроўняў прадпісана прыняць вычарпальныя меры па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя людзей. Згодна з ч.1 арт.181 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і дзіця мае права на асаблівы, пераважны і першачарговы клопат, як з боку бацькоў, так і з боку дзяржавы.
У мэтах рэалізацыі названых патрабаванняў заканадаўства, на тэрыторыі раёна сфарміраваны пашпарт (спіс) патэнцыйна небяспечных аб'ектаў і месцаў знаходжання непаўналетніх у Бешанковіцкім раёне.
Разам з тым, работа з дадзеным пашпартам і ўключанымі ў яго аб'ектамі не наладжана.
У ходзе праверкі ўстаноўлена, што з моманту фарміравання спісу (пашпарта) патэнцыйна небяспечных аб'ектаў якія-небудзь змены (па дапаўненні, выключэнні) у яго не ўносіліся.
Так, на сённяшні дзень шэраг уключаных аб'ектаў спынілі сваё існаванне, аднак па-ранейшаму лічацца ў спісе (пашпарце).
Напрыклад, былы магазін у в. Селішча (знесены), былы будынак жывёлагадоўчай фермы ў в. Луг (рэканструяваны), адміністрацыйны будынак ДП «ПлісыАгра» (знесены), будынак былога клуба ў в. Забелле (знесены), будынак фермы ў в. Вяжышча (знесены), былы будынак Бачэйкаўскай бальніцы (знесены), недабудаваны будынак на тэрыторыі ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы» (знесены) і інш.     
Наадварот, на тэрыторыі раёна маецца таксама шэраг аб'ектаў, не ўключаных у спіс (пашпарт).
Так, будынак былога дома культуры ў в. Рубеж знаходзіцца ў аварыйным стане, столевыя перакрыцці апошняга абвальваюцца, драўляныя брусы прагнілі, назіраецца частковае абвальванне цэглы і шыферу, аднак у памяшканне названага аб'екта маецца свабодны доступ, што стварае пагрозу жыццю і здароўю грамадзян, у тым ліку непаўналетніх.
Відавочныя факты неаднаразовага пранікнення старонніх асоб у пустое памяшканне, пра што сведчаць складанне бытавых адходаў, бутэлек ад спіртных напояў.
Пракуратурай раёна таксама былі выяўлены наступныя аб'екты, не ўключаныя ў спіс (пашпарт), аднак аналагічна ўяўляючыя пагрозу жыццю і здароўю, сярод якіх: напаўразбураны нежылы дом (без нумара) у в. Пяцігорск (Цэнтральная вуліца); былы будынак пошты ў аг. Свеча; комплекс будынкаў сельскагаспадарчай арганізацыі ў в. Рубеж (на ўездзе з боку г.п. Бешанковічы); закінуты аднапавярховы дом у аг. Двор Нізгалава; былы будынак качагаркі ў аг. Свеча (недалёка ад жылога дома №3 па вул. Зялёная).
Варта таксама адзначыць, што шэраг будынкаў знесены ў мэтах выключэння іх са спісу патэнцыйна небяспечных аб'ектаў, аднак пакінутае будаўнічае смецце не дазваляе прызнаць іх бяспечнымі.  
Напрыклад, такія факты выяўлены ў месцах зносу «будынка пачатковай школы» (у в. Стрыжава) і «будынка былога сельскага савета» (в. Рубеж).
У спісе (пашпарце) патэнцыйна небяспечных аб'ектаў у Бешанковіцкім раёне вызначаны арганізацыі, у веданні якіх знаходзяцца дадзеныя аб'екты. 
Аднак у ходзе праверкі адзначана, што якая-небудзь работа з уласнікамі з боку райвыканкама не вядзецца. Парушэнні ліквідуюцца толькі па акт
ам пракурорскага нагляду (напрыклад, па прадпісанні пракуратуры раёна ад 27.03.2020 прыняты меры па абмежаванні доступу ў двухпавярховы будынак у в. Рубеж і лазнева-пральны камбінат у аг. Верхняе Крывіна, якія выключаюць магчымасць пранікнення старонніх асоб).
Па выяўленых парушэннях пракуратурай раёна ўнесена прадстаўленне ў Бешанковіцкі райвыканкам, якое змяшчала шэраг патрабаванняў, накіраваных на арганізацыю работы ў дадзеным напрамку (у тым ліку пастаўлена пытанне аб адказнасці вінаватых службовых асоб). Выкананне акта нагляду знаходзіцца на кантролі ў пракуратуры раёна. 

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа             С.А. Кір'янаў