Аб'екты будаўніцтва – пад пільным вокам Дзяржбуднагляду
25 лістапада 2025
Аб'екты будаўніцтва — пад пільным вокам Дзяржбуднагляду
Ролю наглядных органаў у будаўніцтве цяжка недаацаніць. Калі гаворка ідзе пра парадак і бяспеку на будаўнічай пляцоўцы, а гэтыя паняцці неаддзельныя, патрэбны жорсткі кантроль і дысцыпліна.
Днямі Бешанковічы наведаў дзяржаўны будаўнічы інспектар інспекцыі Дзяржбуднагляду па Віцебскай вобласці Андрэй Радкевіч. Андрэй Іванавіч праверыў падпарадкаваныя аб'екты будаўніцтва, у райцэнтры цяпер такіх два – мадэрнізацыя будынка стадыёна з добраўпарадкаваннем тэрыторыі і рэканструкцыя будынка былога сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
«Наша галоўная задача – весці нагляд за выкананнем удзельнікамі будаўнічай дзейнасці ўстаноўленага парадку будаўніцтва, патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў і праектнай дакументацыі, – адзначыў Андрэй Радкевіч. – Будаўнічы аб'ект – гэта складаны механізм, без дысцыпліны і парадку тут ніяк. Тыя стандарты бяспекі, якія існуюць цяпер, не завышаны, яны рэальна выканальныя. І шмат у чым тут справа ў асабістай адказнасці чалавека, у тым, як ён падыходзіць да справы. Мы рэгулярна выязджаем на будаваныя аб'екты, праводзім агляды і выдаём адпаведныя прадпісанні ўдзельнікам будаўніцтва па кампетэнцыі».
Знаходзячыся на аб'ектах, дзяржбудінспектар нагадаў падрадчыкам аб неабходнасці ўтрымання будаўнічай пляцоўкі ў належным стане, выканання патрабаванняў праекта. І, вядома, асаблівая ўвага – якасці будаўнічых работ.
Святлана ВАРАШКО.
"Зара"