Забеспячэнне электрабяспекі пры эксплуатацыі сучасных электрапрыбораў
Жыццё сучаснага чалавека неадрыўна звязана з выкарыстаннем электраабсталявання. Дома нас атачаюць дзясяткі электрычных прыбораў, сярод якіх камп'ютары, пральныя і мыйныя машыны, халадзільнікі, мікрахвалевыя печы, электрацеплаводы і г.д. Усё пералічанае абсталяванне мае нешта агульнае – неабходнасць зазямлення для забеспячэння яго бяспечнай эксплуатацыі. Адметнай асаблівасцю такіх электрапрыбораў з'яўляецца наяўнасць ахоўнага кантакту на відэлцы іх сілкавальных шнуроў.
Эксплуатацыя вышэйназваных прыбораў без іх зазямлення (занулення) стварае пагрозу паражэння электрычным токам.
Так, 08.07.2023 у г. Калінкавічы ў ванным пакоі загінула дзяўчына 2003 г.н. Устаноўлена, што ў момант прыняцця пацярпелай душа працавала пральная машынка, якая дакраналася да корпуса ванны. У выніку няспраўнасці пральнай машынкі, на яе корпусе ўзнікла электрычнае напружанне ў межах 90-100В. Электрычная сетка ў кватэры не мела ахоўнага правадніка.
Менавіта таму электрычныя сеткі ўсіх сучасных жылых дамоў маюць спецыяльны ахоўны праваднік, а ўсе штэкерныя разеткі абсталяваны ахоўным кантактам.
Разам з тым, большая частка дзеючага жыллёвага фонду ўводзілася ў эксплуатацыю больш за 30-40 гадоў таму. Электрычная сетка ў такім жылфондзе не разлічвалася на эксплуатацыю сучасных электрапрыбораў, а таму ахоўны праваднік у ёй не прадугледжваўся.
Прыклад разеткі без ахоўнага кантакту, якая ўжываецца ў старым жылым фондзе, электрычная сетка якога не мае ахоўнага правадніка:
Прыклад разеткі з ахоўным кантактам, якая ўжываецца ў новым жылым фондзе, электрычная сетка якога мае ахоўны праваднік:
Якім чынам забяспечыць сваю бяспеку і бяспеку сваёй сям'і пры эксплуатацыі сучасных электрапрыбораў у старым жылым фондзе, электрычная сетка якога не мае ахоўнага правадніка?
На сённяшні дзень ёсць прылады, здольныя дапамагчы ў гэтым пытанні. Такія прылады называюцца прыладамі ахоўнага адключэння або скарочана – ПА.
Функцыя ПА заключаецца ў кантролі за тым, каб электрычны ток працякаў строга па токаводных правадніках электрычнай сеткі. Гэта значыць, што ў выпадку траплення чалавека пад дзеянне электрычнага току, ПА павінна неадкладна правесці адключэнне электрычнай сеткі.
Для абароны ад аварыйных рэжымаў у старым жылым фондзе, электрычная сетка якога не мае ахоўнага правадніка, устаноўлены аўтаматычныя выключальнікі або засцерагальнікі. Гэтыя апараты не абароняць чалавека ад паражэння электрычным токам у выпадку непасрэднага дакранання да токаводных частак электраабсталявання або металічных частак электрапрыбораў, якія апынуліся пад напружаннем у выпадку прабою ізаляцыі. Важна ведаць, што ПА падключаецца паслядоўна з аўтаматычным выключальнікам і засцерагальнікамі, так як яно не абараняе электрасеткі ад кароткіх замыканняў і перагрузак.
На сённяшні дзень існуе ўніверсальны апарат - дыферэнцыяльны аўтаматычны выключальнік (пазначаецца ў маркіроўцы АД, АВДТ або ДА), які сумяшчае функцыі аўтаматычнага выключальніка і ПУН, абараняючы сеткі ад аварыйных рэжымаў і кантралюе ток уцечкі. Менавіта ён можа ўсталёўвацца замест засцерагальнікаў і аўтаматычных выключальнікаў.
ПУН мае адносна невысокі кошт, а яго ўстаноўка ў існуючую электрычную сетку зойме зусім няшмат часу ў спецыяліста-электрыка. Безумоўна, ПУН павінна выканаць сваю функцыю і абараніць ад паражэння электрычным токам, аднак не варта спадзявацца выключна толькі на працу апаратаў абароны – неабходна і самому быць уважлівым у звароце з электраабсталяваннем. Прымяненне дадзенай прылады значна павышае электрабяспеку і можа выратаваць Вам жыццё.
Важна памятаць, што для забеспячэння вышэйуказаных функцый, у сетках, якія не маюць ахоўнага правадніка, неабходна прымяняць ПУН з намінальным адключаючым дыферэнцыяльным токам не больш за 30 мА.
Пры гэтым, акрамя ўстаноўкі ПУН, не варта выконваць іншыя работы, накіраваныя на мадэрнізацыю электрычнай сеткі або асобных яе участкаў у парушэнне ўстаноўленага заканадаўствам парадку. Напрыклад, самастойна, без адпаведнага праектнага рашэння, пракладаць і падключаць да электраабсталявання ахоўныя праваднікі, у тым ліку ад павярховага размеркавальнага шчыта. Памятайце, што няправільнае выкананне зазямлення (занулення) электраабсталявання, не толькі не забяспечыць неабходны ўзровень электрабяспекі, але можа стварыць дадатковыя рызыкі паражэння электрычным токам.
Паклапаціцеся пра сваю бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх ужо сёння – усталюйце ПЗУ.