АБВЕСТКА аб продажы пустуючага жылога дома за адну базавую велічыню

Бешанковіцкім     сельскім   выканаўчым    камітэтам   прынята рашэнне  ад    18 верасня  2023 г.

 № 77     «Аб  прамым продажы жылога дома». На продаж  за адну базавую велічыню выстаўляецца  жылы дом, прызнаны     рашэннем суда   Бешанковіцкага  раёна бяс гаспадарным. Звесткі  аб  жылым  доме, які падлягае  продажу:

Адрас жылога  дома, яго інвентарны нумар

Характарыстыка  дома, % зносу

Складныя часткі і прыналежнасці, % зносу

Адрас зямельнага ўчастка, яго кадастравы нумар

Плошча ўчастка, яго мэтавае прызначэнне,

абмежаванні ў выкарыстанні

(калі ўчастак зарэгістраваны ў рэестры нерухомасці)

Кошт

 

 

 

 

 

 

Бешанковіцкі раён, Бешанковіцкі сельсавет, в.Мамойкі, д.30, інвентарны нумар 231/С- 4400

аднакватэрны, аднапавярховы, бярвёнавы жылы дом, агульнай плошчай 35,0 кв.м., знос 75 %

сени, чатыры  сараі, гараж, знос  75 %

Бешанковіцкі раён, Бешанковіцкі сельсавет,

в.Мамойкі, д.30,

кадастравы нумар
220581014101000013

плошча ўчастка 0,2284 га, для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома

 

37 рублёў

           

           Пры паступленні дзвюх і больш заявак ад прэтэндэнтаў на набыццё дома продаж ажыццяўляецца па выніках аўкцыёну.

           Продаж ажыццяўляе Бешанковіцкі сельскі выканаўчы камітэт, г.п.Бешанковічы, вул.Камуністычная, д.10. Кантактны тэлефон: 8 02131 606 26, кіраўнік справамі Гнеўка М.М. beshenkovichi_selispolkom@ mail.ru,

        

          Прэтэндэнтам на набыццё жылога дома да заканчэння 30 каляндарных дзён з дня апублікавання звестак аб продажы падаюцца асабі

           грамадзянінам – копія дакумента, які сведчыць асобу, без натарыяльнага засведчання;

           прадстаўніком грамадзяніна – даверанасць;

   індывідуальным прадпрымальнікам – копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі без натарыяльнага засведчання;

   прадстаўніком або упаўнаважанай службовай асобай юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь – даверанасць, выдадзеная юрыдычнай асобай, або дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы службовай асобы, копіі дакументаў, якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы, без натарыяльнага засведчання, дакумент з указаннем банкаўскіх рэквізітаў юрыдычнай асобы;

    прадстаўніком або ўпаўнаважанай службовай асобай замежнай юрыдычнай асобы – копіі устаноўчых дакументаў і выпіска з гандлёвага рэестра краіны паходжання (выпіска павінна быць зроблена на працягу года да падачы заяўкі) альбо іншае эквівалентнае доказнае сведчанне юрыдычнага статусу ў адпаведнасціз заканадаўствам краіны паходжання з перакладам на беларускую або рускую мову (вернасць перакладу або сапраўднасць подпісу перакладчыка павінны быць засведчаны натарыусам або асобай, упаўнаважанай здзяйсняць натарыяльныя дзеянні), даверанасць або дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы службовай асобы, дакумент аб фінансавай своечасовасці, выдадзены абслуговым банкам або іншай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, з перакладам на беларускую або рускую мову (вернасць перакладу або сапраўднасць подпісу перакладчыка павінны быць засведчаны натарыусам або асобай, упаўнаважанай здзяйсняць натарыяльныя дзеянні).

   Дакументы, складзеныя за межамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам замежнай дзяржавы, павінны быць легалізаваны, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.

         Паведамляем, што дадзеная інфармацыя таксама  размешчана на афіцыйным сайце Бешанковіцкага  раённага  выканаўчага  камітэта.

 

                                                                                                          Бешанковіцкі сельскі выканаўчы камітэт