Абвешчаны конкурс «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2019 год»
У адпаведнасці з пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Саюза Будаўнікоў, Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў ад 19 лістапада 2019 г. № 244/4/234 абвешчаны конкурс «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2019 год».
Конкурс праводзіцца ў мэтах садзейнічання далейшаму развіццю будаўнічага комплексу рэспублікі, вызначэння найбольш эфектыўна працуючых арганізацый будаўнічага комплексу, прамысловых прадпрыемстваў, навуковых, праектных і пошукавых арганізацый, а таксама ўстаноў адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў для будаўнічага комплексу, прапаганды і распаўсюджвання іх перадавога вопыту, стымулявання арганізацый і працы іх кіраўнікоў.
Згодна з Пастановай і па ўмовах конкурсу ў ім могуць прымаць удзел усе арганізацыі і прадпрыемствы будаўнічага профілю незалежна ад формы ўласнасці, якія знаходзяцца як у ведамасным падпарадкаванні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, так і камунальным падпарадкаванні, прыватныя кампаніі і таварыствы, а таксама іншыя арганізацыі, дзейнасць якіх звязана з будаўніцтвам, згодныя з палажэннем і ўмовамі конкурсу.
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць па тэлефонах: (017) 378 49 11, 348 39 92, 379 82 57. Акрамя таго, дадзеная інфармацыя размешчана на сайтах: Мінбудархітэктуры: www.mas.by, Саюза Будаўнікоў: www.belss.by, БРК прафсаюзаў: www.story.lprof.by, РУП «Белбудцэнтр»: www.bsc.by, РУП «СтройМедыяПраект»: www.arcp.by, газеце «На будоўлях Мінска»: www.minskstroy.by.
Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе неабходна накіраваць да 15 сакавіка 2020 г. у Саюз Будаўнікоў па адрасе: 220036, г. Мінск, вул. Р Люксембург, 101, к.36.