Абвешчаны VII Рэспубліканскі адкрыты конкурс-фестываль «Fern Flower International» (Папараць-кветка)

Увазе ўсіх, хто імкнецца знайсці сваю кветку шчасця!
Прадзюсарскі цэнтр «МАЭСТРА-ПРО» і МГА ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў» запрашаюць разам сустрэць творчае лета-2024!
Абвяшчаецца прыём заявак на ўдзел уVII Рэспубліканскім адкрытым конкурсе-фестывалі «Fern Flower International» (Папараць-кветка). Конкурс-фестываль «Fern Flower International» (Папараць-кветка) адкрыты для дзяцей і моладзі з Беларусі і дружалюбных краін. Да ўдзелу запрашаюцца салісты і творчыя калектывы розных жанравых і стылістычных напрамкаў ва ўзросце ад 6 гадоў.
Заяўкі прымаюцца з 10 красавіка па 17 мая 2024 года па электронным адрасе: paparackvetka2017@gmail.com
Конкурс-фестываль «FernFlowerInternational-2024» праводзіцца ў двух фарматах – вочным (у канцэртнай зале) і завочным (па відэазапісах). Для ўдзелу неабходна да 17 мая 2024 года (уключна) адправіць заяўку і відэаматэрыялы (для завочнага ўдзелу) па электронным адрасе: paparackvetka2017@gmail.com (спасылкі на YouTube дапускаюцца).
VII конкурс-фестываль «Fern Flower International»
(Папараць-кветка) праводзіцца з мэтай папулярызацыі дзіцяча-юнацкай і моладзевай музычнай творчасці, пашырэння культурных і сяброўскіх сувязяў паміж калектывамі і выканаўцамі.
З Палажэннем і ўмовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце www.art-master.by.
Даведкі па тэлефонах: +375 29 609 94 51 Заяўкі прымаюцца з 10 красавіка па 17 мая 2024 года па электронным адрасе: paparackvetka2017@gmail.com
Конкурс-фестываль «FernFlowerInternational-2024» праводзіцца ў двух фарматах – вочным (у канцэртнай зале) і завочным (па відэазапісах). Для ўдзелу неабходна да 17 мая 2024 года (уключна) адправіць заяўку і відэаматэрыялы (для завочнага удзелу) па электронным адрасе: paparackvetka2017@gmail.com (спасылкі на YouTube дапускаюцца).
VII конкурс-фестываль «Fern Flower International» (Папараць-кветка) праводзіцца з мэтай папулярызацыі дзіцяча-юнацкай і моладзевай музычнай творчасці, пашырэння культурных і сяброўскіх сувязяў паміж калектывамі і выканаўцамі.
З Палажэннем і ўмовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце www.art-master.by.
Даведкі па тэлефонах: +375 29 609 94 51

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ СОЛА

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ КАЛЕКТЫВЫ