Зварот кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна з нагоды Дня работнікаў землеўпарадкавальнай і картаграфа-геадэзічнай службы
Паважаныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай службы! Віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша праца мае вялікае дзяржаўнае і грамадскае значэнне.
Зямельныя рэсурсы – аснова нацыянальнага багацця Беларусі. Ахоўваць і берагчы зямлю, правільна арганізоўваць яе выкарыстанне, захаваць для будучых пакаленняў жывой і квітнеючай – асноўная задача ўсіх землеўпарадкавальнікаў рэспублікі.
Вялікі дзякуй вам за вашу добрасумленнасць і адказнасць, за прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі.
Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, паспяховых праектаў і перспектыўных ідэй! Няхай ладзіцца ваша агульная праца, хутка і эфектыўна вырашаюцца самыя складаныя задачы! Няхай ваш аптымізм і вера ў уласныя сілы дапамогуць вам пераадолець любыя перашкоды, а ваш вопыт стане асновай для новага імпульсу ў дзейнасці!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў