Зварот Віцебскага абласнога Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый
Нагодай для звароту стала кампанія па зносе помнікаў, прысвечаных знакавым падзеям Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, якая разгарнулася ў суседніх з Рэспублікай Беларусь дзяржавах і атрымала асаблівы рэзананс у апошні час. Намі яна разглядаецца выключна як грэбаванне агульнай гісторыяй і памяццю тых пакаленняў грамадзян рэспублік СССР і краін Усходняй Еўропы, якія плячом да пляча змагаліся супраць нацысцкіх захопнікаў, што імкнуліся падначаліць нашы землі і народы.
Беспрэцэдэнтныя факты апаганьвання памяці выклікаюць асуджэнне і занепакоенасць у грамадскасці Віцебшчыны, якая выхавана ў традыцыях беражлівых адносін да падзей Вялікай Айчыннай вайны і гатова супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі яе гісторыі. З усёй адказнасцю заяўляем, што помнікі людзям, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне Еўропы ад "карычневай чумы", фашызму, заслугоўваюць як мінімум паважлівага стаўлення, у іх – кантэкст гістарычнай рэчаіснасці.
Таму заклікаем кіраўніцтва Латвіі, Літвы і Польшчы не перачэрківаць старонкі нашай агульнай гісторыі, не ваяваць супраць помнікаў, падобна сярэднявечным варварам, а захаваць памяць пра тых, хто цаной уласных жыццяў прынёс перамогу над фашызмам, мір і свабоду народам Еўропы. Яны заслужылі, каб пра іх подзвіг памяталі!
Без мінулага — няма будучыні! Мы будзем рабіць усё, каб наступныя пакаленні ведалі, якой цаной былі дасягнуты безумоўна простыя і вечныя ісціны – свабода і незалежнасць нашых дзяржаў. Просім спыніць гэты бясчынства. У выпадку, калі насуперак мінучай палітычнай кан'юнктуры ўлады асобных еўрапейскіх краін не гатовыя захоўваць помнікі аб нашай агульнай Вялікай Перамозе, Віцебская вобласць гатова прыняць дадзеныя творы манументальнага мастацтва, якія адлюстроўваюць гістарычную палітыку і тэндэнцыі ў мастацтве свайго перыяду, з мэтай далейшай рэстаўрацыі і ўстаноўкі на тэрыторыі вобласці.