Зваротам грамадзян – пільная ўвага

Рабоце са зваротамі грамадзян у пракуратуры Бешанковіцкага раёна надаецца пільная ўвага. У 1 паўгоддзі 2018 года ў пракуратуру Бешанковіцкага раёна паступіла 52 пісьмовыя звароты грамадзян. Больш зваротаў паступіла па пытаннях: захавання заканадаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу, жыллёвага, зямельнага і пенсіённага заканадаўства, аб абароне правоў і свабоды грамадзян, крымінальна-судовага і грамадзянска-судовага нагляду, на дзеянні і рашэнні органаў дазнання.
у сакавіку 2018 года пракуратурай раёна праведзены аналіз зваротаў грамадзян, якія паступілі ў Бешанковіцкі райвыканкам, у ходзе якога ўстаноўлена, што адным з найбольш распаўсюджаных зваротаў з'яўляюцца звароты па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Вынікі аналізу з'явіліся падставай для вывучэння арганізацыі работы УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік" па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, захаванні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва".
У ходзе праверкі выяўлены парушэнні дзеючага заканадаўства пры разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, падрыхтоўцы адказаў заяўнікам, арганізацыі работы па вядзенні справаводства па зваротах заяўнікаў, дапушчаныя службовымі асобамі УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік".
па выніках праверкі пракуратурай раёна дырэктару УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік" унесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян, якое разгледжана, дапушчаныя парушэнні ліквідаваны, тры службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Пракурор раёна
малодшы саветнік юстыцыі                                           А.А. Старчанка