Інфармацыя аб рабоце са зваротамі грамадзян
ЗВАРОТЫ ГРАМАДЗЯН
У 2025 годзе ў Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам) і структурныя падраздзяленні з правам юрыдычнай асобы паступіла 324 звароты грамадзян (у 2024 годзе – 334 звароты), што складае 97% да ўзроўню мінулага года. З іх: пісьмовых – 170 зваротаў (2024 – 202 звароты), вусных – 93 звароты (2024 – 74 звароты), электронных – 61 зварот (2024 – 58 зваротаў).
У райвыканкам паступіла 199 зваротаў грамадзян (у 2024 годзе – 206 зваротаў), што складае 96% да ўзроўню мінулага года. З іх: пісьмовых – 64 звароты (2024 – 83 звароты), вусных – 93 звароты (2024 – 74 звароты), электронных – 42 звароты (2024 – 49 зваротаў).
У разрэзе тэрытарыяльнай прыналежнасці часцей жыхары звяртаюцца з сельскай мясцовасці – 81 зварот: з іх: Бешанковіцкі с/с (26), Верхнякрывінскі с/с (17), Саржыцкі с/с (12), Астровенскі с/с (11), Ульскі с/с (7), Вярхоўскі с/с (6), Бачэйкаўскі с/с (2). З г.п.Бешанковічы – 67 зваротаў, ад іншагародніх грамадзян – 51 зварот,
У 2025 годзе ў зваротах, якія паступілі ў райвыканкам, пераважалі пытанні:
жыллёвы фонд і жыллёва-камунальная гаспадарка (107 пытанняў, у 2024 – 91 пытанне) з іх па пытаннях: добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў (62), рамонту і ўтрымання жыллёвага фонду (14), жыллё ў сельскай мясцовасці (11), прадастаўлення арэнднага жылля (8), камунальных паслуг (6), паляпшэння жыллёвых умоў (5);
землеўпарадкаванне і землекарыстанне (31 пытанне, у 2024 – 26 пытанняў) па пытаннях: устанаўлення межаў, выкарыстання зямель (21), адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў (8);
транспарт (11 пытанняў, у 2023 – 5 пытанняў) па пытаннях: рамонту, будаўніцтва і ўтрымання дарог (10), работы пасажырскага транспарту (1);
архітэктура і будаўніцтва (9 пытанняў, у 2024 – 20 пытанняў);
праца, занятасць насельніцтва, ахова працы (9 пытанняў, у 2024 – 6 пытанняў);
ахова навакольнага асяроддзя (5 пытанняў, у 2024 – 9 пытанняў).
гандаль, спажывецкі рынак (4 пытанні, у 2024 – 3 пытанні);
сацыяльнае і пенсійнае забеспячэнне (3 пытанні, у 2024 – 2 пытанні);
Колькасць калектыўных зваротаў знізілася да ўзроўню мінулага года з 23 да 17. Ад агульнай колькасці зваротаў складае 8%. Асноўныя пытанні калектыўных зваротаў: добраўпарадкаванне і ўтрыманне населеных пунктаў, у тым ліку ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі (12).
ЗВАРОТЫ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ
У 2025 годзе ў райвыканкам паступіла 7 зваротаў ад юрыдычных асоб, у 2024 – 4 звароты.
АСАБІСТЫЯ І ВЫЯЗНЫЯ ПРЫЁМЫ
Асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, у тым ліку выязныя, праводзяцца ў адпаведнасці з зацвярджанымі старшынёй райвыканкама графікамі. Арганізаваны папярэдні запіс на асабісты прыём.
За 2025 год праведзена 97 асабістых прыёмаў і 25 выязных прыёмаў.
На асабісты прыём да кіраўніцтва райвыканкама звярнулася 86 грамадзян (2024 – 62 грамадзяніны). На выязных прыёмах да кіраўніцтва райвыканкама звярнулася 5 грамадзян (2024 – 6 грамадзян).
Вынікі асабістых прыёмаў грамадзян дазваляюць зрабіць выснову, што вялікая колькасць зваротаў (44) вырашаецца ў дзень прыёму.
ПРАМЫЯ ТЭЛЕФОННЫЯ ЛІНІІ
На сістэмнай аснове ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. №2 у раёне арганізаваны прамыя тэлефонныя лініі, якія праводзяцца кіраўніцтвам райвыканкама кожную суботу і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў, якія маюць права юрыдычнай асобы, адзін раз у квартал.
На прамую тэлефонную лінію райвыканкама ў 2025 годзе паступіла 89 званкоў, у 2024 – 122 званкі, што склала 72% да ўзроўню мінулага года.
СЕЛЬСКІЯ ВЫКАНАЎЧЫЯ КАМІТЭТЫ
У сельвыканкамы за 2025 год паступіла 38 зваротаў, (2024 – 31 зварот), з іх: пісьмовых – 27, вусных – 7, электронных – 4.