Інтэрнат – не месца для небяспекі

У рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» інспектар сектара прапаганды Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берастень сустрэлася з жыльцамі інтэрната пры Ульскім ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.Н.Даватара.

У пакоі адпачынку сабраліся не толькі пражываючыя ў інтэрнаце, але і асобы, адказныя за пажарную бяспеку. Нагадаць аб важнасці выканання правіл бяспекі – ніколі не бывае лішнім, бо пажар не выбірае дзе здарыцца, і немагчыма вызначыць наступную яго ахвяру. Аднак пэўная заканамернасць усё ж ёсць: бяду варта чакаць там, дзе людзі бестурботна ставяцца да ўласнага жыцця і яго бяспекі.

У гутарцы з жыльцамі ратавальнік не толькі прывяла прыклады пажараў, але і расказала аб асноўных правілах бяспекі, прытрымліваючыся якіх бяды можна пазбегнуць.

Лепш запомніць усе правілы дапамагла інтэрактыўная гульня «Формула бяспекі», падчас якой жыльцы інтэрната вывялі формулу «Добрага гаспадара». А паколькі ўзнікненне пажару ўсё ж прадбачыць нельга, Дар'я Сяргееўна нагадала аб такім важным аспекце бяспекі як правілы выкліку ратавальнікаў і неабходнасць устаноўкі ў жылых пакоях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў