Чарговая справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» прайшла ў Бешанковічах
Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі РГА «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа» Галіна Жаланава, намеснік Міхаіл Мерзляк.
У ліку галоўных пытанняў парадку дня быў справаздача аб дзейнасці раённай арганізацыі БТЧК і рэвізійнай камісіі за пяцігодку. А таксама выбары членаў прэзідыума і яго рэзервовага складу, старшыні прэзідыума, старшыні раённай арганізацыі. У ходзе канферэнцыі выбралі рэвізійную камісію і яе рэзервовы склад і дэлегатаў на канферэнцыю Віцебскай абласной арганізацыі БТЧК.
Падчас канферэнцыі была шырока прадстаўлена работа арганізацыі: удзел у розных мерапрыемствах і акцыях, ажыццяўленне дзейнасці ва ўсіх напрамках. Бешанковіцкая РА БТЧК – гэта 24 пярвіныя арганізацыі, агульная колькасць якіх складае 975 членаў.
Прагучалі словы падзякі за ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва ў адрас раённай улады, грамадскіх аб'яднанняў, арганізацый і ўстаноў раёна, валанцёраў.
Галіна Жаланава падзялілася вопытам дзейнасці абласной арганізацыі. Расказала пра бізнес-ініцыятывы, дапамогу нерэгулярным мігрантам, пошук партнёраў. Асабліва адзначана праца інструктараў па першай дапамозе.
Праца РА БТЧК прызнана здавальняючай. Кіраўніком раённай арганізацыі БТЧК была абрана цяперашняя старшыня – за Наталлю Ермашкевіч прысутныя прагаласавалі аднагалосна.
Завяршыла канферэнцыю цырымонія ўзнагароджання. За актыўную дзейнасць і значны ўклад у дасягненне мэт і вырашэнне задач БТЧС Галіна Жаланава ўручыла Ганаровыя граматы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа старшыні прэзідыума раённай арганізацыі БТЧС, намесніку старшыні райвыканкама Аляксандру Ерашову, члену прэзідыума, галоўнаму ўрачу ЦРБ Святлане Рошчынай, валанцёру і інструктару па першай дапамозе Святлане Курбацкай і члену прэзідыума, намесніку начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Алене Карбоўскай.
Падзякаваўшы за аказаны давер, зноў абраны склад РА выказаў спадзяванне працягваць далейшае плённае супрацоўніцтва з арганізацыямі раёна.