Чарговае адкрытае пасяджэнне райвыканкама адбылося ў Бешанковічах
28 ліпеня 2025
Чарговае адкрытае пасяджэнне райвыканкама адбылося ў Бешанковічах
На парадку дня — пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за мінулы перыяд 2025 года і павышэнне эфектыўнасці працы арганізацый. З дакладам выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Людміла Хадзянок.
Аб выніках работы суб'ектаў прафілактыкі ў аглядных камісіях раёна далажыў начальнік РАНС Мікалай Шустроў. Аб рабоце УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» за першае паўгоддзе расказаў яго дырэктар Ігар Слівец. Падрабязнасці — у бліжэйшых нумарах «Зары».
"Зара"