Служба «Адно акно» Бешанковіцкага райвыканкама

Служба «Адно акно»

Час прыёму ў службе «адно акно» па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:

Адрас службы 211361, г.п.Бешанковічы, вул.Чуклая, д.13, каб. № 18
Электронная пошта ok1@beshenkovichi.gov.by
Час прыёму Панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8-00 да 17-00
Чацвер з 8-00 да 20-00
Абед з 13-00 да 14-00
Другая субота месяца з 9-00 да 13-00 (па папярэднім запісе)
Выхадны: першая, трэцяя і чацвёртая субота месяца. Нядзеля.
Адказнасныя асобы галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Булыня Ірына Уладзіміраўна
замяшчае на час адсутнасці загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Кіцарь Жанна Сяргееўна
Кантактны тэлефон 8 (02131) 6 40 47, 142

Адзіны тэлефонны нумар службы «адно акно» - 142

Тэлефонную кансультацыю па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур насельніцтва Бешанковіцкага раёна можа аператыўна атрымаць:
8 (02131) 6 40 47, 142
(у гадзіны работы службы «адно акно»)

У службе «адно акно» Бешанковіцкага райвыканкама арганізаваны папярэдні запіс на прыём для кансультацый і падачы заяў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па жаданні заяўніка ў любы зручны для яго час (у гадзіны работы службы «адно акно»)
Запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (02131) 6 40 47, 142 (у гадзіны работы службы «адно акно»)

Непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы «адно акно» ажыццяўляе

загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб – Кіцарь Жанна Сяргееўна, каб.№ 18, тэл.8 (02131) 6 40 73

Асноўнай мэтай службы «адно акно» з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь

Асноўнымі задачамі службы «адно акно» з'яўляюцца:

  • забеспячэнне рэалізацыі заяўнічага прынцыпу «адно акно» пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
  • стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • выдача адміністрацыйных рашэнняў.

Аб рабоце службы «адно акно» Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта

Аб рабоце службы «адно акно» Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта за 1 квартал 2026 года

Ацэнка працы службы «АДНО АКНО»

Для ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці службы «адно акно» неабходна скарыстацца парталам рэйтынгавай ацэнкі

Ацэнка працы службы