Афіцыйны тэлеграм-канал Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь функцыянуе з мая 2023 г.

Аснову напаўнення тэлеграм-канала складае інфармацыя, якая датычыцца дзейнасці Дэпартамента ў напрамку правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы энергазберажэння, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. 
Знайсці тэлеграм-канал можна па спасылцы t.me/energoeffectgovby, а таксама набраўшы ў пошукавым радку мэсэнджара Telegram словы «Дэпартамент па энергаэфектыўнасці».
Дэпартамент па энергаэфектыўнасці