Новае ў адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў па ахове працы.
У 2020 годзе ў Бешанковіцкім раёне Віцебскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь праведзена 4 спецыяльныя расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці, з іх: 1 групавы няшчасны выпадак, які адбыўся з двума працуючымі; 3 няшчасныя выпадкі, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўмаў.
Па выніках спецыяльнага расследавання асобамі, якія дапусцілі парушэнні актаў заканадаўства аб працы і аб ахове працы, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, лакальных нарматыўных прававых актаў вызначаны 4 службовыя асобы і 2 работнікі.
У ходзе правядзення спецыяльных расследаванняў па выкананні заканадаўства аб ахове працы выяўлена і прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правіл аховы працы па арт. 9.17 КаАП Рэспублікі Беларусь 4 службовыя асобы.
1 сакавіка 2021 года ўступае ў сілу новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Абноўлены Кодэкс змяніў структуру артыкулаў і ўнёс мноства змяненняў. Гэтыя змены закранулі і парушэнні ў сферы аховы працы.
Адміністрацыйная адказнасць за парушэнні патрабаванняў па ахове працы ўстаноўлена арт. 10.3 КаАП. Цяпер:
парушэнне службовай або іншай упаўнаважанай асобай наймальніка або індывідуальным прадпрымальнікам патрабаванняў па ахове працы (ч.1 арт.10.13) – цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяці да сарака базавых велічынь;
у выпадку, калі названае дзеянне пацягнула траўміраванне працуючых (ч.2 арт.10.13), - гэта цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.
Адным з новаўвядзенняў з'яўляецца прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці не толькі адказных асоб, але і работнікаў (ч.3 арт.10.13) і цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь.
Галоўны дзяржаўны
інспектар Віцебскага
абласнога ўпраўлення
Дэпартамента дзяржаўнай
інспекцыі працы Ф.І. Васіленка